brad-crumbs

16 снежня 2020 г. на выставе над назвай “Гармонія архітэктуры” адбылася творчая сустрэча з мастакамі, аўтарамі работ. Выстава стала вынікам праведзенага ў ліпені гэтага года мастацкага пленэру ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя ўключэння Замкавага комплексу “Мір” у Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізатарам пленэру выступіў музей “Замкавы комплекс “Мір”. 

Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да 20-годдзя ўключэння Замкавага комплексу “Мір” у Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА і да 10-годдзя адкрыцця асноўнай музейнай экспазіцыі, адбылося 16 снежня ў Партрэтнай зале.

У гэты дзень, 2 снежня 2000 г. на пасяджэнні Камітэта Сусветнай Спадчыны ў г. Кэрнс (Аўстралія) Замкавы комплекс "Мір" быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

2 снежня 2000 г. на пасяджэнні Камітэта Сусветнай спадчыны ў г. Кэрнс (Аўстралія) Замкавы комплекс «Мір» быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

З 29 кастрычніка ў царкве-пахавальні Святаполк-Мірскіх прадстаўлены абраз Мікалая Цудатворца з прыватнай калекцыі Міхася Феафанава.

Невядомы аўтар, які стварыў гэты абраз, належаў да мастацкай культуры архангельскага Памор'я сярэдзіны ХIX ст.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
25
сне

Льготны дзень

35 снежня 2024 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый.