20-годдзе Замкавага комплексу «Мір» у Спісе ЮНЕСКА

2020-12-02
У гэты дзень, 2 снежня 2000 г. на пасяджэнні Камітэта Сусветнай Спадчыны ў г. Кэрнс (Аўстралія) Замкавы комплекс "Мір" быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Архітэктурны комплекс быў першым у Беларусі культурным аб'ектам, які атрымаў прызнанне ўнікальнасці. Дзякуючы гэтаму ён стаў вядомы і за межамі нашай краіны.