Ганаровыя госці
~~~
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь - Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці экспазіцый Замкавага комплексу «Мір» XVI-XX стагоддзяў.
16 снежня 2010 г.
~~~
Іаланта Вильконьска – дКіры Іванаўны княгіні Святаполк-Мірскай
Выказваю шчырую падзяку Уладам Рэспублікі Беларусь, усім спецыялістам: рабочым і энтузіястам, якія ўклаў вялікае мастацкае майстэрства і душу ў аднаўленне замка МІР! Слава Ім!
Для мяне асабіста замак Мір - гэта святое месца, таму што тут жылі і пахаваны мае продкі з боку маёй дарагой памерлай мамы - Кіры Іванаўны кн.Святополк-Мірскай, якая таксама тут была ў князя Міхаіла - брата бацькі Мамы.
Дзякую Богу і ўсім тым, хто адрадзіў замак Мір! Я жадаю Ім поспехаў у далейшым ўладкаванні гэтага выдатнага месца з сімвалічнай назвай МІР, і няхай ён служыць міру, радасці і прыгажосці!
Jolanta Wilkonska z Warszavy (Польшча)
2002/09/01. і 2005/05/31.
~~~
Княгіня Марыя Святаполк-Мірская
Я вельмі рада, і для мяне вялікі гонар, быць тут, у Мірскім замку, гэта дом маіх продкаў.
Княгіня Марыя Святаполк-Мірская з Лондана
31.05.05
~~~
Нобелеўскі лаўрэат, акадэмік Ж. Алфёраў
Вельмі добра, што так клапатліва ахоўваеце помнікі гісторыі свайго народа!
Дзякуй! З найлепшымі пажаданнямі!
04.11.07
~~~
Ірэна Святаполк-Мірская
Я была ў раі - як сумна, калі трэба яго пакідаць ...
А ў раі, як усе ведаюць, лётаюць анёлы. Яны, усе, вакол мяне сабраліся і мне здаецца ... ў гэтыя дні ... і я іх усіх цэлую!
Ваша ўдзячная Ірэна Святаполк-Мірская.
Мір, 30.08.2011 г.
Аляксандр Васільеў
20.09.2014
19 лістапада 2015 г. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч наведаў Мірскі замак.
За палутарагадзінную экскурсію госці наведалі некалькі дзесяткаў залаў - пачынаючы з заснавальнікаў Мірскага замка і заканчваючы гісторыяй Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх - апошніх уладальнікаў. Сербская дэлегацыя азнаёмілася з магнацкай шляхецкай гісторыяй Беларусі, убачыла аўтэнтычныя прадметы, якімі карысталася шляхта ў побыце. Таміслаў Нікаліч з жонкай выказалі захапленне нашай краінай і пакінулі запіс у кнізе ганаровых гасцей.