Тэматычная экскурсія з элементамі квэста для дваіх «Інтрыгі Купідона»
Падчас незвычайнага падарожжа па экспазіцыях Паўночнага корпуса палаца вы даведаецеся пра рамантычныя гісторыі і лёс уладальнікаў Мірскага замка, пазнаёміцеся з «амурнымі» сюжэтамі на посудзе, шпалерах, бронзе і іншых музейных экспанатах. Кемлівыя і знаходлівыя атрымаюць незвычайныя сувеніры.
Выдатным завяршэннем экскурсіі можа стаць прапанова рукі і сэрца сваёй другой палове.
Жадаем прыемных эмоцый і ўражанняў!
Даведкі і заказ па тэлефонах: (8 01596) 36 2 70; 36 2 90; 36 2 32.
Працягласць экскурсіі – 90 хвілін.
Кошт экскурсіі для 2-х чалавек: 28 бел. руб.