Як дабрацца
Як даехаць да Мірскага замка? (да г.п. Мір)
Waze дапаможа вам даехаць да нас. Па спасылцы ніжэй можна пабудаваць маршрут аўтаматычна.
Адрас: 231444 Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір вул. Чырвонаармейская, 2 Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»
GPS: 53°27'04.3"N 26°28'22.6"E
Трансфер:
Калі ж вы не маеце асабістага аўтамабіля, вы можаце скарыстацца паслугай трансферу. Кампаніі «Мінск Аэрапорт Трансфер» і «Autotransfer» аказваюць паслугі трансферу ў гарадскі пасёлак Мір і Мірскі замак з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і горада Мінска. Замовіць трансфер вы можаце онлайн на сайце кампаній "Minsk Airport Transfer" і Autotransfer.
Аўтобусныя маршруты:
Адпраўленне з аўтавакзала «Цэнтральны» г. Мінска, кірунак на Карэлічы, Навагрудак, Дзятлава, Ліду (праз Навагрудак).
Кошт квітка 7-8 беларускіх рублёў.
Усе названыя рэйсы маюць прыпынак у Г.П. МІР.
Набыць квіткі на аўтобус можна на сайце http://ticketbus.by/.