Мірскі замак
Мірскі замак - гэта не толькі музейная экспазіцыя. Гэта яшчэ і незвычайнае месца правядзення самых яркіх урачыстасцяў. Напрыклад, такіх, як рэгістрацыя шлюбу. Незвычайнае месца заключэння шлюбу - замак XVI ст. - дазволіць запомніць гэты ўрачысты дзень на ўсё жыццё.
Вясельная цырымонія ў Партрэтнай зале
Кошт 390 бел.руб.
Урачыстая цырымонія шлюбу пройдзе ў гістарычных інтэр’ерах замка, самай прыгожай зале – Партрэтнай. Маладыя і іх госці перанясуцца ў эпоху сярэднявечча дзякуючы інтэр’ерам замка і незвычайным персанажам, якія ўдзельнічаюць у цырымоніі.
Тэл.: 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36270
Вясельная цырымонія каля сцен замка (з выкарыстаннем абсталявання музея)
Кошт 390 бел.руб.
Шлюб, які маладыя заключылі на тэрыторыі Мірскага замка, будзе такім жа трывалым і шматгадовым як сцены гэтага магутнага збудавання.
Тэл.: 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36270
Вясельная цырымонія каля сцен замка (без выкарыстання абсталявання музея)
Кошт 150 бел.руб.
Мірскі замак, унікальны помнік архітэктуры XVI стагоддзя, паслужыць ідэальнай дэкарацыяй для вясельнай цырымоніі. Акружаючы яго маляўнічы пейзаж, а таксама наяўнасць у замку рэстарана і гатэля дазваляе праводзіць аднолькава эфектныя як зімовыя так і летнія вясельныя цырымоніі.
Тэл.: 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36270
Вясельныя ўгодкі
Кошт 200 бел.руб.
Прапануем вам правесці сваю вясельную гадавіну ў Мірскім замку, стаўшы ўдзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення «Гісторыя кахання і вернасці».
Кошт 200 бел.руб. для групы з 6-ці чалавек, астатнія госці праходзяць па ўваходнаму квітку.
Тэл.: 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36270
Тэатралізаванае прадстаўленне «Прапанова рукі і сэрца»
Кошт 66 бел.руб.
Супрацоўнікі Мірскага замка дапамогуць зрабіць вам неардынарную і запамінальную прапанову рукі і сэрца.
Кошт - 66 рел.руб. + уваходныя квіткі ў музей.
Тэл: 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36270
Блiжэйшая падзея
25
сне
Льготны дзень
35 снежня 2024 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый.