Канферэнц-зала
Канферэнц-зала, размешчаная на мансарднай частцы паўночнага корпуса Мірскага замка - ідэальнае месца для правядзення канферэнцый, форумаў, дзелавых прэзентацый, урачыстых вечароў і важных прыёмаў. Зала умяшчальнасцю да 200 чалавек, з магчымасцю рознай расстаноўкі мэблі, абсталявана сучаснай тэхнікай - відэапраектарам, экранам, абсталяваннем для сінхроннага перакладу на 3 мовы. Маецца асобнае памяшканне для перакладчыкаў, канферэнц-сістэма на 30 мікрафонаў, сістэма гукаўзмацнення, гукавае суправаджэнне канферэнцый, Wi-Fi. У канферэнц-зале ёсць VIP пакой для перамоў.
Плошча канферэнц-залы: 237,4 кв.м.
Агульная колькасць крэслаў - 170 шт.
Агульная колькасць сталоў - 75 шт.
Кошт арэнды – 490 беларускіх рублёў за гадзіну. Мінімальная колькасць гадзін - 2 гадзіны.
Выдаткі арэндадаўцы па ўтрыманні, эксплуатацыі, бягучым рамонце здадзенай у арэнду нерухомай маёмасці, выдаткі на санітарнае ўтрыманне, гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю), газа-, электра- і цеплазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і іншыя паслугі не ўключаюцца ў арэндную плату і пакрываюцца арандатарам асобна.
Малая канферэнц-зала, размешчана ва ўсходнім корпусе Мірскага замка - ідэальнае месца для прэзентацый, перамоў, семінараў і канферэнцый для невялікай колькасці ўдзельнікаў. Зала абсталявана відэапраектарам, інтэрактыўнай дошкай, Wi-Fi. Маецца магчымасць падключэння дакумент-камеры. Умяшчальнасць малой залы - да 35 чалавек. У канферэнц-зале маецца VIP пакой для перамоў.
Плошча канферэнц-залы: 102,6 кв.м.
Кошт арэнды – 100 беларускіх рублёў за гадзіну. Мінімальная колькасць гадзін - 2 гадзіны.