Тэатралізаваныя экскурсіі
Экскурсійнае абслугоўванне
«Мірскі замак і яго ўладальнікі: шлях праз стагоддзі»
з элементамі тэатралізацыі
Тэатралізаваная экскурсія ў Мірскім замку – гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў слаўнае мінулае замка, пазнаёміцца з яго ўладальнікамі і нават патанчыць з самім князем Каралем Станіславам Радзівілам «Пане Каханку».
Экспазіцыйныя залы Паўночнага корпуса палаца, дзе праходзіць экскурсія: падвалы (кухонная ізба – вагавая – вінны склеп), другі паверх (зала абарончага дойлідства – залы, экспазіцыі якіх прысвечаны ўладальнікам замка), трэці паверх (Сталовая ізба – Партрэтная зала).
Працягласць экскурсіі – 90 хвілін.
Кошт экскурсіі для групы не болей за 25 чалавек: 90 бел. руб.
Дзіцячае тэатралізаванае экскурсійнае абслугоўванне
«Чароўная гісторыя ў Мірскім замку»
Тэатралізаваная экскурсія для дзяцей дае магчымасць у лёгкай форме гульні даведацца пра гісторыю Мірскага замка і яго ўладальнікаў. Дзеці змогуць праявіць свае таленты, пазнаёміцца з бальным этыкетам, а сапраўдных герояў прысвецяць у рыцары!
Экспазіцыйныя залы Паўночнага корпуса палаца, дзе праходзіць экскурсія: другі паверх (зала абарончага дойлідства – залы, экспазіцыі якіх прысвечаны ўладальнікам замка), трэці паверх (Сталовая ізба – Партрэтная зала).
Працягласць экскурсіі – 45 хвілін.
Кошт экскурсіі для групы не болей за 25 чалавек: 40 бел. руб.
Экскурсійнае абслугоўванне з элементамі анімацыі і дэгустацыі
«Мірскі замак. Гісторыя. Культура. Дэгустацыя»
Падчас экскурсіі турысты не толькі даведаюцца гісторыю замка, але і самі прымуць удзел у жыцці магнацкага маёнтка і, вядома, пераканаюцца ў гасціннасці яго гаспадароў!
Экскурсія пачынаецца на другім паверсе, а на трэцім – чакаюць прадстаўнікі рода Радзівілаў, з якім будзе магчымасць патанчыць у Партрэтнай залі.
У падвале гасцей сустракае жонка кухмістара Ядзвіга, якая распавядавае, як вялася падрыхтоўка да піроў у Мірскім замку ў XVIII стагоддзі. Затым турыстаў чакае дэгустацыя напояў і страў нацыянальнай беларускай кухні ў памяшканні рэстарана «Княскі двор». Госці князя змогуць пакаштаваць паштэты і каўбасы, а таксама розныя напоі ... І гэта яшчэ не ўсё дэлікатэсы!
Экспазіцыйныя залы Паўночнага корпуса палаца, дзе праходзіць экскурсія: другі паверх (зала абарончага дойлідства – залы, экспазіцыі якіх прысвечаны ўладальнікам замка), трэці паверх (Сталовая ізба – Партрэтная зала).
Працягласць экскурсіі – 90 хвілін.
Кошт экскурсіі для групы не болей за 15 чалавек: 290 бел. руб.
Кошт экскурсіі для групы не болей за 25 чалавек: 430 бел. руб.
Замова экскурсіі на ангельскай мове магчыма на ўсе дні тыдня, акрамя чацвера і пятніцы.