Музей
тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя паказы, музейныя заняткі
+375(1596)36270
+375(1596)36290
панядзелак – нядзеля
панядзелак – нядзеля
гатэль «мірскі замак»
16 нумароў спалучаюць у сабе непаўторную раскоша інтэр'ераў і сучасны камфорт
+375 (1596) 36292
+375 (29) 6809543 (Viber, WhatsApp,Telegram)
Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.
У Слановай зале Мірскага замка адкрываецца выстава, на якой будуць прадстаўлены творы графікаў з фондаў ДГАММЗ «Востраў-град Свіяжск».
Усе ўладальніцы імя «Таццяна», а таксама студэнты вочнай формы навучання змогуць бясплатна наведаць музейныя экспазіцыі.
25 студзеня 2025 г. з 10.00 да 11.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія.
У музеі адбудзецца культурная акцыя «Памятаць, каб не паўтарылася…», прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.
29 студзеня 2025 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»
У 2010 годзе завершана
рэстаўрацыя Мірскага замка
Работы праводзіліся за кошт сродкаў
рэспубліканскага бюджэту
Замкавы комплекс «Мір» – унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, які быў уключаны ў 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
На тэрыторыі комплексу прадстаўлены Мірскі замак XVI–XX стагоддзяў, царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка, руіны палаца апошніх уладальнікаў, флігель, прыдарожная капліца, англійскі пейзажны парк з возерам, рэшткі італьянскага саду, земляныя валы з бастыёнамі.
У музеі налічваецца 39 экспазіцыйных і выставачных залаў. Разам з агляднымі і тэматычнымі экскурсіямі прадугледжаны і тэатралізаваныя, а цырымонія «Вяселле ў Мірскім замку» зробіць шчаслівы дзень у вашым жыцці незабыўным.
Мірскі замак – аб’ект з развітой інфраструктурай: дзве канферэнц-залы для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, гатэль на 16 нумароў, рэстаран старадаўняй кухні, сувенірная крама з вырабамі беларускіх майстроў.
Дзверы Мірскага замка заўсёды адчынены для тых, хто шукае яркія ўражанні ад зносін з жывой гісторыяй Беларусі!
Уваход на тэрыторыю комплексу, у тым ліку ва ўнутраны двор і паркі, бясплатны. Уваход у музей платны. Прэйскурант даступны на сайце ў раздзеле «Наведвальнікам».
Азнаёміцца з экспазіцыяй можна з дапамогай аўдыягіда. Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая, польская, кітайская (паслуга аўдыягіда прадастаўляецца толькі паўналетнім асобам пасля запаўнення згоды на прадастаўленне персанальных дадзеных з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, нумара тэлефона. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца ў пункце 4.8 у Правілах наведвання ўстановы «Музей» Замкавы комплекс «Мір»).
Увага! Прытрымліваючыся рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, у мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі СOVID-19, наведвальнікам, жадаючым замовіць экскурсію, неабходна быць у масках для твару. Падчас экскурсіі абавязкова знаходзіцца на дыстанцыі не менш 1–1,5 метра адзін ад аднаго і не здымаць медыцынскую маску! Давайце будзем максімальна адказнымі і беражлівымі ў адносінах адзін да аднаго. Дзякуй за разуменне!
Увага! Музей рэкамендуе пры наведванні экспазіцый абарончых вежаў Мірскага замка звярнуць увагу на складанасці, якія могуць узнікнуць пры перамяшчэнні з яруса на ярус з-за вышыні аўтэнтычных прыступак.
Экскурсіі ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» маюць права праводзіць толькі штатныя экскурсаводы і навуковыя супрацоўнікі музея.
З мэтай забеспячэння раўнапраўных умоў па браніраванню аглядных экскурсій, у Музеі праз афіцыйны сайт арганізаваны электронны запіс, які адкрываецца за 45 каляндарных дзён да плануемай даты наведвання (напрыклад, на 1 верасня электронны запіс будзе адкрыты 18 ліпеня ў 9.00).
53°27'04.6''N 26 °28'22.4''E
53.451267, 26.472894