Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых разгадаць «таямніцу двух куфраў» на аднайменным квэсце.
Замкавы комплекс «Мір» – унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі. У 2000 годзе Мірскі замак быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
У архітэктурным ансамблі Міра прадстаўлены замак-музей XVI–XX стагоддзяў з 39 паўнавартаснымі экспазіцыямі, земляныя валы, маляўнічыя паркі і сажалка, царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх.
Замкавы комплекс «Мір» – гэта аб'ект з добра развітой інфраструктурай: дзве канферэнц-залы для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, гатэль на 16 нумароў, рэстаран з стравамі старадаўняй кухні, сувенірная крама з вырабамі беларускіх майстроў.
Разам з традыцыйнымі экскурсіямі, музей прадастаўляе і тэатралізаваныя, а цырымонія «Вяселле ў Мірскім замку» зробіць шчаслівы дзень у вашым жыцці незабыўным.
На канцэртных пляцоўках замкавага комплекса «Мір» традыцыйна праводзяцца музычныя і рыцарскія фэсты, а таксама фестывалі мастацтваў і рамеснай творчасці.
У 2019 годзе комплекс наведала звыш 320 тысяч турыстаў.
Запрашаем вас на экскурсію ў Мір! Дзверы Мірскага замка заўсёды адчынены для тых, хто шукае яркія уражанні ад зносін з жывой гісторыяй Беларусі!
Увага!
Прытрымліваючыся рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, у мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі СOVID-19 наведвальнікам, жадаючым замовіць экскурсію, неабходна быць у масках для твару.
Падчас экскурсіі абавязкова знаходзіцца на дыстанцыі не менш 1–1,5 метра адзін ад аднаго і не здымаць медыцынскую маску!
Будзем максімальна адказнымі і беражлівымі ў адносінах адзін да аднаго.
Дзякуй за разуменне!
ЧАС ПРАЦЫ МУЗЕЯ: 10:00 - 18:00 без выхадных;
КАСА МУЗЕЯ ПРАЦУЕ: 10:00 - 17:20 без выхадных;
У 2019 г. ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» бясплатны дзень агляду экспазіцый замяняецца на ільготны дзень на падставе пункта 4 артыкула 164 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
Права ільготнага наведвання музея для ўсіх катэгорый грамадзян – 20 студзеня 2021 г. (серада), 17 сакавіка 2021 г. (серада), 21 красавіка 2021 г. (серада).
Кошт квітка ў ільготны дзень: для дарослага – 6,00 BYN, для школьнікаў і студэнтаў – 4,00 BYN.
Дзень бясплатнага наведавання музея для ўсіх катэгорый грамадзян – 24 лютага 2021 г. (серада).
Санітарныя гадзіны з 9:00 да 13:00 – 21 студзеня 2021 г. (чацвер), 25 лютага 2021 г. (чацвер), 18 сакавіка 2021 г. (чацвер), 22 красавіка 2021 г. (чацвер).
УВАХОД НА ТЭРЫТОРЫЮ КОМПЛЕКСУ, У ТЫМ ЛІКУ ВА ЎНУТРАНЫ ДВОР І ПАРКІ, БЯСПЛАТНЫ. УВАХОД У МУЗЕЙ - ПЛАТНЫ. З ПРЭЙСКУРАНТАМ ЦЭН МОЖНА АЗНАЁМІЦЦА НА САЙЦЕ Ў РАЗДЗЕЛЕ «НАВЕДВАЛЬНІКАМ».
Для знаёмства з экспазіцыяй вы можаце выкарыстаць аўдыягід.
Мовы: руская, беларуская, англійская, нямецкая, польская, кітайская (выдаецца пры прад’яўленні дакументаў, якія засведчваюць асобу).
УВАГА! Музей рэкамендуе пры наведванні экспазіцый абарончых вежаў Мірскага замка звярнуць увагу на складанасці, якія могуць узнікнуць пры перамяшчэнні з яруса на ярус з-за вышыні аўтэнтычных прыступак.
Экскурсіі ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» маюць права праводзіць толькі штатныя экскурсаводы і навуковыя супрацоўнікі музея.