Лекцыі
ЛЕКЦЫЯ-ВІЗУАЛІЗАЦЫЯ «МАСТАЦТВА ЖЫВАПІСУ НІТКАЙ»
Лекцыя ўяўляе сабой захапляльны экскурс у гісторыю развіцця шпалернага мастацтва. На дадзены момант у Мірскім замку сабрана ўнікальная, самая вялікая сярод усіх беларускіх музеяў, калекцыя шпалер XVI–XVIII стст. у колькасці 16 адзінак захоўвання (11 шпалер дэманструецца ў экспазіцыйных залах Паўночнага корпуса). Гэтая калекцыя не мае аналагаў у музейных зборах Беларусі. Яна збольшага кампенсуе страчаныя прадметы падчас пяцісотгадовай гісторыі Мірскага замка, уяўляе навуковую і культуралагічную цікавасць, дае ўяўленне аб эвалюцыі еўрапейскага мастацтва шпалернага ткацтва, аб культурных сувязях Вялікага Княства Літоўскага з рознымі еўрапейскімі краінамі і паўсядзённым жыцці ўладальнікаў замка ў розныя перыяды яго існавання.
На музейнай лекцыі вы даведаецеся:
- чым адрозніваецца шпалера ад габелена;
- якія таямніцы хавае шпалера з антычным сюжэтам;
- калі прыдумалі ўпрыгожваць шпалеру бардзюрам, падобным карціннай раме;
- што такое вярдзюра;
- калі з’явіліся шпалерныя майстэрні ва ўладальнікаў Мірскага замка – князёў Радзівілаў;
- які след у гісторыі мастацтва ручнога ткацтва пакінуў Ісаак Муаён
і многае-многае іншае.
Лекцыю правядзе навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір» – Наталля Кавалевіч.
Працягласць лекцыі – 45 хвілін.
Кошт лекцыйнага білета на аднаго чалавека – 6,00 бел.руб. (пры наяўнасці ўваходнага білета ў музей). Лекцыя-візуалізацыя праводзіцца па папярэдняй дамоўленасці.
Месца правядзення – экспазіцыйныя залы 2-га і 3-га паверхаў Паўночнага корпуса.
Запіс на лекцыю-візуалізацыю па тэлефоне +375159636232.
ЛЕКЦЫЯ-ВІЗУАЛІЗАЦЫЯ «СХАВАНЫЯ СЭНСЫ, ЗАШЫФРАВАНЫЯ Ў ПАРТРЭТАХ»
Лекцыя пазнаёміць наведвальнікаў з калекцыяй партрэтаў князёў Радзівілаў, якія належалі ўладальнікам Мірскага замка ў XIX стагоддзі князям Вітгенштэйнам, а цяпер з’яўляюцца гонарам музея і ўпрыгожваюць яго Партрэтную залу.
На лекцыі вы даведаецеся:
- хто намаляваны на партрэтах;
- гісторыю іх існавання;
- якія схаваныя сэнсы зашыфраваныя ў партрэтах;
- чаму ў партрэтах, якія з’явіліся ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя, назіраюцца традыцыі Рыма;
- чаму ў культуры Вялікага Княства Літоўскага надавалася такое значэнне партрэтным выявам.
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні значна пашыраць вашыя веды ў галіне гісторыі мастацтва.
Лекцыю праводзіць загадчык аддзела па навуковай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір», магістр мастацтвазнаўства – Крысціна Аляксандраўна Варанко.
Працягласць лекцыі – 45 хвілін.
Кошт лекцыйнага білета на аднаго чалавека – 6,00 бел.руб (пры наяўнасці ўваходнага білета ў музей). Лекцыя-візуалізацыя праводзіцца па папярэдняй дамоўленасці.
Месца правядзення – Партрэтная зала Мірскага замка.
Запіс на лекцыю-візуалізацыю па тэлефоне +375159636232.