brad-crumbs

Тэатралізаванае прадстаўленне «Прапанова рукі і сэрца»

Музей «Замкавы комплекс «Мір» ужо не першы год арганізоўвае ўрачыстыя вясельныя цырымоніі. Больш за тое, мы прапануем парам, якія ўжо знаходзяцца ў шлюбе, адзначыць гадавіну вяселля ў сценах замка і стаць удзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення «Гісторыя кахання і вернасці». Аднак гадавіне шлюбу, як і вясельнай ўрачыстасці, папярэднічае прапанова рукі і сэрца.

Менавіта таму ў спісе паслуг нашага музея з’явіўся ўнікальны праект, які, напэўна, не застанецца па-за ўвагай кавалераў, якія жадаюць зрабіць сваёй даме неардынарную і запамінальную прапанову рукі і сэрца.

Калі вы ў пошуках такога рамантычнага месца, супрацоўнікі Мірскага замка з радасцю вам у гэтым дапамогуць.

Жадаем прыемных эмоцый і ўражанняў!

Даведкі і заказ па тэлефонах: 8 (01596) 36270; 36290.

Працягласць – 55 хвілін.

Кошт – 66 бел.руб. + уваходныя квіткі ў музей.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
01
май

Адкрыццё выставы «Гісторыя ў асобах»

1 мая 2024 года ў першым адсеку Паўночнага корпуса музея пачне сваю працу часовая экспазіцыя «Гісторыя ў асобах».