brad-crumbs

Вясельная цырымонія ў Партрэтнай зале

Маладых сустрэне ветлівы прыдворны архітэктар ці ж сам князь Радзівіл «Пане Каханку», які будзе суправаджаць пару падчас іх прысутнасці ў замку. Вядома, справа не абыдзецца і без знакамітай на ўсю ваколіцу Мірскай свацці, перад якой маладым давядзецца даказваць свае пачуцці і жаданне ўступіць у шлюб. 

Для маладых і іх гасцей пасля афіцыйнай цырымоніі гасцінна расчыніць дзверы рэстаран Мірскага замка, у якім можна будзе адсвяткаваць ўступленне ў шлюб. Вытанчаная кухня, майстэрскія кухары, ветлівы персанал дазволяць у поўнай меры атрымаць асалоду ад выключнасці вечара.

Незабыўную першую шлюбную ноч маладыя могуць правесці ў шыкоўных апартаментах адзінай у Беларусі гасцініцы, размешчанай у самым замку. Нумары гасцініцы спалучаюць у сабе непаўторную раскошу і сучасны камфорт. Усе нумары аздоблены ва ўнікальным дызайнерскім стылі. 

Калі ж закаханыя ўжо ўступілі ў шлюб, але цырымонія не была такой яркай і запамінальнай, яе можна паўтарыць ужо ў самім замку і без афіцыйнага рэгістратара. 

Запрашаем маладыя пары, якія рызыкнулі зрабіць сваё вяселле незвычайным і яркім, зладзіць яго ў Мірскім замку! 

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
19
вер

«Мір на скрыжаванні нацыянальных культур: мінулае і сучаснасць», прымеркаваную да 585-годдзя з першага пісьмовага згадвання паселішча

Паважаныя калегі! Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае прыняць удзел у рабоце міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.