З 29 кастрычніка прадстаўлены абраз Мікалая Цудатворца з прыватнай калекцыі Міхася Феафанава.

2020-10-29

З 29 кастрычніка ў царкве-пахавальні Святаполк-Мірскіх прадстаўлены абраз Мікалая Цудатворца з прыватнай калекцыі Міхася Феафанава.

Невядомы аўтар, які стварыў гэты абраз, належаў да мастацкай культуры архангельскага Памор'я сярэдзіны ХIX ст.

Мастаком-рэстаўратарам Музея «Замкавы комплекс «Мір» Ацэцкай Н.Л. была праведзена ачыстка і прамыванне абкладу, выдаленыя забруджвання жэмчугу і пацерак, ачышчаны 79 латуневых цвікоў, што мацуюць абклад да абраза.

Свяціцель Мікалай, біскуп Мір Лікійскіх (каля 270 – каля 345 гг.), які называецца ў рускім праваслаўі Мікалай Угоднік, Мікалай Цудатворцам, – адзін з самых шанаваных святых на Рускай Поўначы. Паморы, чыё жыццё будавалася вакол марскіх промыслаў, лічылі яго сваім заступнікам і называлі Міколам Марскім. У дзень Міколы Вясновага, 9 (22) траўня, паморы адкрывалі навігацыю, першы раз пасля зімы выходзілі ў мора.

Шанаваўся святы і ў сям'і князёў Святаполк-Мірскіх, апошніх уладальнікаў Мірскага замка. У памяць аб памерлым мужу княгіні Клеапатры – Мікалаю Іванавічу – радавая царква-пахавальня была асвечана ў гонар св. Мікалая.

Выстава адной іконы будзе доўжыцца да 10 лістапада 2020.

Уваход па білетах у музей.