Віртуальная выстава-экскурсія «20 экспанатаў да 20-годдзя Замкавага комплексу «Мір» у Спісе ЮНЕСКА»

2020-12-02

2 снежня 2000 г. на пасяджэнні Камітэта Сусветнай спадчыны ў г. Кэрнс (Аўстралія) Замкавы комплекс «Мір» быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. З нагоды 20-годдзя Замкавага комплексу «Мір» у Спісе ЮНЕСКА была падрыхтавана віртуальная выстава-экскурсія. Запрашаем яе прагледзець.