Творчая сустрэча з мастакамі

2020-12-23

16 снежня 2020 г. на выставе над назвай “Гармонія архітэктуры” адбылася творчая сустрэча з мастакамі, аўтарамі работ. Выстава стала вынікам праведзенага ў ліпені гэтага года мастацкага пленэру ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя ўключэння Замкавага комплексу “Мір” у Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізатарам пленэру выступіў музей “Замкавы комплекс “Мір”.

Удзельнікамі пленэру сталі мастакі-пачаткоўцы Ганна Плотнікава і Марыя Кручкова, маладыя, але ўжо вядомыя ў Беларусі і за мяжой Вольга Бычко, Юлія Мацура, Сафія Піскун, Павел Кандрусевіч; мастакі-выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка Сяргей Шэмет і Піліп Басалыга, Вольга Гардзіёнак-Кірэева, Вікторыя Дзямешка, былы выпускнік гімназіі, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. У пленэры таксама прынялі ўдзел галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Андрэй Меранкоў, паэтка, мастак Наталля Алейнікава, мастак-рэстаўратар манументальнага і станковага жывапісу творчай майстэрні «Басталія» Андрэй Кальга. Кіраваў творчым працэсам падчас пленэру старшыня секцыі «Графіка» Беларускага саюза мастакоў, дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ігар Гардзіёнак.

Музыкальнае суправаджэнне мерапрыемства было арганізавана салістам Белдзяржфілармоніі, лаурэатам міжнародных конкурсаў Аляксандрам Музыкантавым.

Выстава “Гармонія архітэктуры” будзе працаваць у Інфармацыйнай зале музея да 31 снежня 2020 г.

Уваход свабодны.

http://www.polymia.by/2020/12/mirskij-zamok-vsegda-byl-i-segodnya-yavlyaetsya-istochnikom-vdoxnoveniya-mnogix-xudozhnikov/?fbclid=IwAR28TGPhtqkldpVD3Qesws-wiMlYAKk-NXrhlH8tPXwzjz9AprdcYQwlROk