Святочнае мерапрыемства

2020-12-22

Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да 20-годдзя ўключэння Замкавага комплексу “Мір” у Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА і да 10-годдзя адкрыцця асноўнай музейнай экспазіцыі, адбылося 16 снежня ў Партрэтнай зале.

Праз платформу ZOOM супрацоўнікаў музея са святам павіншавалі адказны сакратар Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Наталля Сяргееўна Счасновіч; ураджэнец Міра, архітэктар, навуковы кіраўнік і аўтар праекта рэстаўрацыі і прыстасавання Замкавага комплексу “Мір” – Дзмітрый Сямёнавіч Бубноўскі; генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў; былы дырэктар музея, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вольга Мікалаеўна Папко.

У гэты дзень граматы і падзякі атрымалі тыя супрацоўнікі, якія працуюць у музеі каля 20 гадоў: навуковыя супрацоўнікі Наталля Аляксандраўна Кавалевіч і Вольга Уладзіміраўна Каласоўская, вучоны сакратар Ігар Мікалаевіч Ложачнік, экскурсаводы 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Таццяна Аляксандраўна Варган і Вольга Аляксандраўна Варанко, загадчык гаспадаркай Ала Іванаўна Беразоўская, адміністратар Алена Васільеўна Ханько, наглядчык музейны Таццяна Аляксандраўна Каробка.

Музыкальнае суправаджэнне мерапрыемства было арганізавана салістам Белдзяржфілармоніі, лаурэатам міжнародных конкурсаў Аляксандрам Музыкантавым.