brad-crumbs

7 кастрычніка 2021 г. дырэктар музея Аляксандр Лойка прыняў удзел у рабоце Першага музейнага форуму Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які прайшоў у Туле (Расійская Федэрацыя) у вочным фармаце з магчымасцю анлайн-падключэння.

Круглы стол «Жанчыны ЗА Саюзную дзяржаву: гістарычная, культурная і духоўная еднасць народаў Беларусі і Расіі» прайшоў у Мірскім замку 30 верасня 2021 г.

У намінацыі «Відэаролік» Рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы «#ПОЗНАЙБЕЛАРУСЬ» 2021 музей «Замкавы комплекс «Мір» узнагароджаны Дыпломам I ступені.

24 верасня 2021 г. на базе Сярэдняй школы г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай і музея «Замкавы комплекс «Мір» прайшоў рэспубліканскі семінар па адукацыйнаму турызму.

Упершыню ў гісторыі музея асноўная экспазіцыя тэмы «Абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVII стст.» папоўнілася арыгінальнай агнястрэльнай зброяй – гакаўніцамі XVI–XVII стст. з былога арсенала Мірскага замка.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
27
кра

Лекцыя аб прадметах з запаснікаў музея

Запрашаем усіх жадаючых кожную сераду і суботу красавіка на лекцыю-візуалізацыю «Прадметы з запаснікаў музея».