Гакаўніцы XVI–XVII стст. у экспазіцыі музея

2021-09-22

Упершыню ў гісторыі музея асноўная экспазіцыя тэмы «Абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVII стст.» папоўнілася арыгінальнай агнястрэльнай зброяй – гакаўніцамі XVI–XVII стст. з былога арсенала Мірскага замка.

У музеях Беларусі гакаўніцы прадстаўлены адзінкавымі прадметамі, акрамя паўнавартаснай калекцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Гакаўніцы, прадстаўленыя ў экспазіцыі музея Мірскага замка, падобны да тых гакаўніц, якія былі знойдзены падчас ачысткі замкавага рова Нясвіжскага замку каля ўязной брамы ў 2011 г.