Рэспубліканскі семінар па адукацыйнаму турызму

2021-09-25

24 верасня 2021 г. на базе Сярэдняй школы г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай і музея «Замкавы комплекс «Мір» прайшоў рэспубліканскі семінар па адукацыйнаму турызму. Удзельнікамі семінара сталі супрацоўнікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, работнікі ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір», кіраўнікі ўстаноў адукацыі, члены Асацыяцыі кіраўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларускае педагагічнае таварыства».

Адразу для ўдзельнікаў семінара адбыліся экскурсіі па школьных музеях, а таксама тэатралізаванае прадстаўленне.

А затым у замкавым комплексе «Мір» у ходзе дыялогавай пляцоўкі намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай пагутарыў з педагогамі і адказаў на іх пытанні. Загадчык аддзела па навуковай рабоце ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Таццяна Кажух распавяла пра перспектывы супрацоўніцтва музея і школы.

Таксама ўдзельнікі семінара пабывалі на тэматычнай экскурсіі «Прагулка вакол замка» і экскурсіі з элементамі тэатралізацыі «Мірскі замак і яго ўладальнікі: крочачы праз стагоддзі».