Круглы стол «Жанчыны ЗА Саюзную дзяржаву: гістарычная, культурная і духоўная еднасць народаў Беларусі і Расіі»

2021-09-30

Круглы стол «Жанчыны ЗА Саюзную дзяржаву: гістарычная, культурная і духоўная еднасць народаў Беларусі і Расіі» прайшоў у Мірскім замку 30 верасня 2021 г.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Беларускага саюза жанчын, Саюза жанчын Расіі, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Актывісткі жаночых аб’яднанняў дзвюх краін прадставілі свае праекты, абмяняліся вопытам падчас круглага стала і пабывалі на экскурсіі з элементамі балю.

Візіт дэлегацыі Саюза жанчын Расіі ў нашу краіну будзе доўжыцца да 2 кастрычніка. Заўтра пройдзе сустрэча ў Мінскай гарадской ратушы «Сацыяльная палітыка Саюзнай дзяржавы».