brad-crumbs

Дэлегацыя супрацоўнікаў музея «Замкавы комплекс «Мір »на чале з дырэктарам Аляксандрам Лойкам у рамках праекта па супрацоўніцтве і абмене вопытам паміж музеямі рэспубліканскага падпарадкавання і рэгіянальнымі ўстановамі культуры наведала 5–6 снежня 2024 г. Дзяржаўную гісторыка-культурную ўстанову «Музей-сядзіба М.К. Агінскага» і Дзяржаўную ўстанову «Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей».

Старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Кожух прыняла ўдзел у II Міждысцыплінарным семінары па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце, які прайшоў 3 снежня 2024 г. у г. Мінску.

Штогод 3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў, закліканы звярнуць увагу на праблемы і патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама падкрэсліць важнасць іх інтэграцыі ў грамадства. У гэтым кантэксце ў Інфармацыйнай зале ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» пачала сваю працу часовая экспазіцыя «Жыццё без межаў», прысвечаная мастацтву і творчасці людзей з асаблівымі патрэбамі.

Старшы навуковы супрацоўнік Кожух Таццяна прыняла ўдзел у VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць», якая была прысвечана 395-годдзю з дня нараджэння асветніка і 30-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.

— Спроба недружалюбных краін Захаду падарваць эканоміку нашай краіны пацярпела няўдачу. Беларусь вельмі добра гандлюе з краінамі Глабальнага Поўдня і Глабальнага Усходу, і дзякуючы паглыбленню супрацоўніцтва з БРІКС можа істотна пашырыць рынкі збыту сваёй прадукцыі, — сказаў на сустрэчы з калектывам замкавага комплексу «Мір» старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей. — А нам ёсць што прапанаваць: якасныя беларускія прадукты, мінеральныя ўгнаенні, сельскагаспадарчыя і адукацыйныя тэхналогіі. Такім чынам, уступленне ў БРІКС адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
25
сне

Льготны дзень

35 снежня 2024 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый.