Удзел у II міждысцыплінарным семінары па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце
2024-12-04
Старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Кожух прыняла ўдзел у II Міждысцыплінарным семінары па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце, які прайшоў 3 снежня 2024 г. у г. Мінску.
У ходзе семінара абмяркоўваліся пытанні даступнасці турыстычных паслуг для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама ініцыятывы і меры па стварэнні інклюзіўнага асяроддзя ў сферы турызму.
Старшы навуковы супрацоўнік музея «Замкавы комплекс «Мір» Таццяна Кожух падкрэсліла важнасць стварэння тактыльных экспанатаў і планаў па вырабе тактыльнай мадэлі Мірскага замка і трохмернай копіі пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх. Таксама ў музеі разглядаецца магчымасць стварэння даведнікаў са шрыфтам Брайля і аўдыягіда з аўдыёдыскрыпцыяй.
Акрамя таго, абмяркоўваюцца планы па паляпшэнні даступнага асяроддзя ў паркавай зоне Мірскага замка, уключаючы ўстаноўку інфармацыйных таблічак і стварэнне спецыяльнай інфраструктуры, такой як дарожкі і лаўкі. Таксама падкрэсліваецца неабходнасць уліку інтарэсаў не толькі людзей з інваліднасцю, але і пажылых грамадзян, бацькоў з маленькімі дзецьмі і падарожнікаў з вялікім багажом.
У 2024 годзе ў Мірскім замку пабывалі больш за 1,4 тысячы дарослых і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама праводзіліся культурныя мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі для гэтай катэгорыі наведвальнікаў. Для зручнасці маламабільных грамадзян у музеі ёсць ліфт, і спецыяльныя чахлы для колаў калясак, што забяспечвае доступ да экспазіцыйных залах.
Больш падрабязна:https://www.belarustourism.by/news/ii-mezhdistsiplinarnyy-seminar-po-voprosam-razvitiya-inklyuzivnogo-turizma-v-belarusi-i-mire-prokhod/