Экскурсія і круглы стол: прафарыентацыйнае мерапрыемства ў Мірскім замку

2024-12-18

18 снежня 2024 года ў малой канферэнц-зале Мірскага замка адбыўся прафарыентацыйны круглы стол для студэнтаў спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.  Мерапрыемства было прысвечана асноўным напрамкам дзейнасці музея «Замкавы комплекс «Мір».

Намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Вольга Васільеўна Навіцкая прадставіла арганізацыйную структуру музея, падрабязна апісаўшы функцыі кожнага падраздзялення і асаблівасці працы ў іх.  Асаблівая ўвага была ўдзелена службовым абавязкам экскурсаводаў і малодшых навуковых супрацоўнікаў – патэнцыйным працоўным месцам для выпускнікоў.  Студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні аб прадастаўленні жылля, сацыяльных ільготах і іншых мерах падтрымкі маладых спецыялістаў.

Круглы стол завяршыўся экскурсіяй па асноўнай экспазіцыі ў Паўночным корпусе Мірскага замка.