Візіт гасцей з В’етнама

2024-09-08

8 верасня 2024 года Мірскі замак наведала высокапастаўленая дэлегацыя на чале з членам ЦК КПВ, міністрам грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам генералам-палкоўнікам Лыонг Там Куангам.

Высокі госць азнаёміўся з прадстаўленай экспазіцыяй, а таксама пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Высокапастаўленай дэлегацыі Міністэрства грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнама сёння прыемна наведаць Мірскі замак – адзін са значных культурных і гістарычных здабыткаў Рэспублікі Беларусь. Замак зяўляецца не толькі сімвалам архітэктурнай прыгажосці, але і сведчаннем развіцця і стойкасці беларускай краіны на працягу стагоддзя. Упэўненыя, што гістарычныя і культурныя каштоўнасці замка мір і надалей будуць захоўвацца, і ззяць як сімвал міжнароднага міру ў цэлым і традыцыйнай дружбы паміж Беларуссю і В’етнамам, у прыватнасці.

Генерал палкоўнік Лыонг Там Куанг,

Міністр грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.

Падрабязней на сайце газеты «Полымя».

https://www.polymia.by/2024/09/delegaciya-ministerstva-obshhestvennoj-bezopasnosti-vetnama-posetila-korelichskij-rajon/