Візіт гасцей з Татарстана

2024-10-23

23 кастрычніка 2024 г. «Музей «Замкавы комплекс «Мір» гасцінна прыняў дэлегацыю супрацоўнікаў Балгарскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка з Рэспублікі Татарстан, Расійская Федэрацыя. 

Візіт калег быў запланаваны ў рамках праграмы прафесійнага развіцця.  

У ходзе візіту госці пазнаёміліся з пастаяннымі экспазіцыямі Палацавай часткі, экспазіцыямі ў Паўднёва-заходняй і Цэнтральнай вежах, а таксама наведалі царкву-пахавальню кн. Святаполк-Мірскіх.