У парку Мірскага замка з’явіліся новыя расліны

2024-10-19

17 кастрычніка ў парку Мірскага замка 2-гі раз у гэтым годзе школьнікі Мірскай сярэдняй школы імя Г.І. Сташэўскай саджалі маладыя дрэвы. Пад займальныя апавяданні Аляксандра Несцяровіча аб вартасцях той ці іншай пароды дрэва, дзяўчынкі і хлапчукі пасадзілі прадастаўленыя селекцыянерам-аматарам Дзянісам Лазіцкім бярозы Радд, рабіны шведскія, елі сербскія, цюльпанавыя дрэвы, магноліі Лебнера, метасеквойю, піхты сібірскія, аднакаляровыя і белыя, хвоі жорсткія і інш.