Удзел у рабоце ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя здабыткі. Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай музейнай прасторы»
2024-10-05
3–4 кастрычніка 2024 г. намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Вольга Навіцкая і загадчык аддзела па навуковай рабоце Крысціна Варанко прынялі ўдзел у рабоце ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейныя здабыткі. Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай музейнай прасторы», прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая праходзіла ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Галоўнай мэтай канферэнцыі з’явілася сістэматызацыя ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленне гэтай тэмы ў музеях Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама ў прыватных калекцыях. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 40 навукоўцаў і супрацоўнікаў музеяў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У сваім выступленні Вольга Навіцкая закранула папярэднюю гісторыю стварэння ў музеі «Замкавы комплекс «Мір» экспазіцый «Войны ХХ стагоддзя» і «Яўрэйскае гета ў Мірскім замку 1942 г.» і працэс правядзення рээкспазіцыі, рэалізаванай з мая па снежань 2023 г. Абноўленая экспазіцыя, размешчаная ў паўночна-ўсходняй вежы Мірскага замка, стала вынікам сумеснай працы навуковых супрацоўнікаў музея і мастака-дызайнера Ю. Л. Сухава.
Крысціна Варанко ў сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на праведзенай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір» па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечванні памяці аб воiнах-вызваліцелях. Перш за ўсё, гэта зыходзіла з сабраных матэрыялаў, дзякуючы якім была сфармавана падрабязная фотахроніка, якая складаецца з фатаграфій і ўспамінаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія паслужылі асновай выставачнага праекта «Тут была вайна...».