Удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
2024-06-29
27-28 чэрвеня 2024 года супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «1944 г. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах», якая адбылася ў дзяржаўнай установе «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
Навуковы супрацоўнік музея Кавалевіч Н.А. прадставіла даклад аб вызваленні пасёлка Мір і ўвекавечанне воінскіх пахаванняў. Аб унікальных фотаздымках часоў Вялікай Айчыннай вайны ў калекцыі музея «Замкавы комплекс «Мір», якія ў поўным аб’ёме адлюстроўваюць стан пасёлка і злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд яго часовай акупацыі з 27 чэрвеня 1941 г. па 7 ліпеня 1944 г. распавяла загадчык аддзела па навуковай рабоце Варанко К.А.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі музейнай супольнасці Беларусі і Расійскай Федэрацыі, выкладчыкі ВНУ, школ, работнікі архіваў і бібліятэк, студэнты і школьнікі.
У рамках праграмы адбылося адкрыццё выставы «Яснае неба над Брэстам».