Ганаровыя госці ў Мірскім замку

2019-08-09

9 жніўня 2019 г. Мірскі замак наведаў расійскі лётчык-касманаўт, Герой Расійскай Федэрацыі Яўген Ігаравіч Тарэлкін. Ён прыехаў у Мір разам з мамай і двума дочкамі. Для іх была праведзена экскурсія па Паўночным корпусе, вежам, сярэднявечнай турме і царкве-пахавальні. Касманаўт Я. Тарэлкін пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей музея.