Аглядная лекцыя-візуалізацыя, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба, сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь
2024-05-11
11 мая 2024 года, напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, навучэнцы сярэдняй школы г.п. Мір ім. А.I. Сташэўскай пабывалі на агляднай лекцыі-візуалізацыі, падчас якой даведаліся шмат цікавага пра Гербы ўладальнікаў Мірскага замка, элементы якіх ляглі ў аснову герба гарадскога пасёлка Мір, а таксама пазнаёміліся з гістарычнымі дзяржаўнымі сімваламі краіны, якія ўвасабляюць Суверэнiтэт і нацыянальнае адзінства Беларусі.