Мірскі замак – увасабленне беларускай гісторыі і сімвал незалежнай Беларусі

2020-08-13

   На ўсходзе Панямоння, у межах сучаснага Карэліцкага раёна, з старадаўніх часоў стаіць невялічкае мястэчка з красамоўнай назваю – Мір, якое цяпер, дзякуючы адноўленаму Мірскаму замку ўключанаму ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, вядома далёка за межамі Беларусі.

   На працягу шасці стагоддзяў тут пражывалі людзі розных веравызванняў: праваслаўныя, католікі, пратэстанты, іўдзеі, масульмане. Менавіта гэтая стракатасць канфесійнага складу стварыла асаблівы ўклад жыцця мястэчка і праявілася ў блізкім суседстве розных рэлігійных храмаў на гандлёвай плошчы: царквы, касцёла, ешывы з сінагогамі і мячэці.

   І сёння, адносіны сярод беларусаў, грамадзян краіны, розных веравызнанняў павінны заставацца міралюбівымі і сяброўскімі, напэўна, гэта галоўныя дыяменты нашага менталітэту, наша адметнасць, і яе трэба захаваць і перадаць нашым нашчадкам.