Канцэрт гурта «Дразды» ў Мірскім замку

2024-08-26

Запальны старт канцэртнага тура гурта «Дразды» прайшоў у Мірскім замку.

25 жніўня 2024 года Мірскі замак расчыніў свае дзверы для доўгачаканай прэзентацыі новага альбома гурта «Дразды» пад назвай «Мае дзяцінства». Гэта знамянальная падзея для прыхільнікаў беларускай музычнай культуры.

На працягу гэтага года творчы калектыў паспеў даць больш за 200 канцэртаў, знаёмячы жыхароў самых аддаленых куткоў нашай краіны, пачынаючы ад маляўнічых вёсак і заканчваючы раённымі цэнтрамі, з новым яркім рэпертуарам. І вось надышла чарга жыхароў і гасцей Гродзенскай вобласці атрымаць асалоду ад свежых кампазіцый у выкананні любімага гурта.

Мірскі замак не выпадкова быў выбраны ў якасці пляцоўкі для старту канцэртнага тура «Драздоў» з новай праграмай – гэта ўжо стала добрай традыцыяй для калектыву. Унутраны двор музейнага комплексу «Замкавы комплекс «Мір» на адзін вечар зноў напоўніўся гучаннем аўтарскіх і народных песень.

У гэты жнівеньскі вечар гледачоў чакалі як новыя хіты, такія як «Лазня», «Ноч купальская», «Гады», «Мае дзяцінства», «Мова павінна жыць», так і ўпадабаныя публіцы народныя мелодыі. Атмасфера была напоўнена цеплынёй, драйвам і нацыянальным каларытам.

Канцэрт стаў яркай і незабыўнай падзеяй для ўсіх, хто сабраўся ў гэты вечар ва ўнутраным двары музея «Замкавы комплекс «Мір».