Віртуальныя экскурсіі па выставах
«Зброя гонару і адвагі»
15 студзеня 2022 года ў 1-ым адсеку Паўночнага корпуса Мірскага замка завяршыла сваю працу выстава «Зброя гонару і адвагі», у аснове якой узоры халоднай параднай зброі з прыватнай калекцыі Анатоля Георгіевіча Грышука і прадметы з фондаў Музея «Замкавы комплекс «Мір».
«На адным полі ваяры»
З 23 красавіка па 31 ліпеня 2020 года ў музеі «Замкавы комплекс «Мір» у мансарднай частцы Паўночнага корпуса палаца прадстаўлена выстава «На адным полі ваяры», якая аб’ядноўвае творчасць мастака Ігара Гардзіёнка і скульптара Сяргея Аганава. Работы гэтых творчых людзей звязаны агульнай тэматыкай – гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.
«На адным полі ваяры» – гэта арт-праект, які бесперапынна развіваецца на працягу некалькіх гадоў і змяняе свій змест у залежнасці ад месца прадстаўлення.
Куратар выставачнага праекта – Наталля Станкевіч.
“Аб’ядноўваючы прастору і час: беларускія землі на картах XVI–XVIII стст.”
29 сакавіка 2020 г. у музеі была завершана міжнародная выстава гістарычных карт “Аб’ядноўваючы прастору і час: беларускія землі на картах XVI–XVIII стст.”. На ёй можна было пабачыць гістарычныя карты адзначанага перыяду і іх копіі, а таксама прадметы, звязаныя з падарожжам. Калі вам не давялося трапіць на выставу, то з прыемнасцю запрашаем прагледзець віртуальную экскурсію па ёй.