Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Да ўсiх падзей
блiжэйшыя падзеi ў мiрскiм замку
14
сту

Культурная акцыя «Музей адкрыты для вас!»

Права льготнага наведвання асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

15
сту

Лекцыі-візуалізацыі

Па просьбе наведвальнікаў музея з верасня 2024 года кожную сераду і суботу будуць праходзіць лекцыі-візуалізацыі.

24
сту

Адкрыццё выставы «Мастак – Кніга – Тэкст»

У Слановай зале Мірскага замка адкрываецца выстава, на якой будуць прадстаўлены творы графікаў з фондаў ДГАММЗ «Востраў-град Свіяжск».

25
сту

Прамая тэлефонная лінія

25 студзеня 2025 г. з 10.00 да 11.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія.

25
сту

Квэст «Белы слон»

Квэст «Белы слон» – чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка.

29
сту

«Урок у музеі»

Дарагія сябры, музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае на ўрок у музеі!

29
сту

Льготны дзень

29 студзеня 2025 г. наведвальнікам музея даецца права льготнага наведвання экспазіцый.

Навiны

Вівальдзі, чароўны арэх і начная экскурсія: у Мірскім замку адгрымеў Калядны баль

Вівальдзі, чароўны арэх і начная экскурсія: у Мірскім замку адгрымеў Калядны баль

падрабязней
У Мірскім замку прайшоў Дзіцячы Калядны баль «Зімовая казка»

У Мірскім замку прайшоў Дзіцячы Калядны баль «Зімовая казка»

падрабязней
Апусканне ў чараўніцтва навагодніх упрыгожванняў ў Мірскім замку

Апусканне ў чараўніцтва навагодніх упрыгожванняў ў Мірскім замку

падрабязней
У дзень памяці Мікалая Цудатворца ў капліцы-пахавальні кн. Святаполк-Мірскіх прайшла Боская Літургія

У дзень памяці Мікалая Цудатворца ў капліцы-пахавальні кн. Святаполк-Мірскіх прайшла Боская Літургія

падрабязней

Выстаўкi

Часовая экспазіцыя «Жыццё без межаў»

Часовая экспазіцыя «Жыццё без межаў»

падрабязней
Выстава «Арсенал: ваенная зброя ў гістарычным кантэксце»

Выстава «Арсенал: ваенная зброя ў гістарычным кантэксце»

падрабязней
Віртуальная фотавыстава «Мір на фота: 100 гадоў ад стагоддзя мінулага да дня сённяшняга»

Віртуальная фотавыстава «Мір на фота: 100 гадоў ад стагоддзя мінулага да дня сённяшняга»

падрабязней
Віртуальная выстава «Сіла культуры ў адзінстве народаў»

Віртуальная выстава «Сіла культуры ў адзінстве народаў»

падрабязней

Замкавы комплекс «Мір»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

          

Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»

 

У 2010 годзе завершана 

рэстаўрацыя Мірскага замка

 

Работы праводзіліся за кошт сродкаў

рэспубліканскага бюджэту

 

Замкавы комплекс «Мір» – унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, які быў уключаны ў 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

 

На тэрыторыі комплексу прадстаўлены Мірскі замак XVI–XX стагоддзяў, царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка, руіны палаца апошніх уладальнікаў, флігель, прыдарожная капліца, англійскі пейзажны парк з возерам, рэшткі італьянскага саду, земляныя валы з бастыёнамі.

У музеі налічваецца 39 экспазіцыйных і выставачных залаў. Разам з агляднымі і тэматычнымі экскурсіямі прадугледжаны і тэатралізаваныя, а цырымонія «Вяселле ў Мірскім замку» зробіць шчаслівы дзень у вашым жыцці незабыўным.

Мірскі замак – аб’ект з развітой інфраструктурай: дзве канферэнц-залы для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, гатэль на 16 нумароў, рэстаран старадаўняй кухні, сувенірная крама з вырабамі беларускіх майстроў.

Дзверы Мірскага замка заўсёды адчынены для тых, хто шукае яркія ўражанні ад зносін з жывой гісторыяй Беларусі!

Уваход на тэрыторыю комплексу, у тым ліку ва ўнутраны двор і паркі, бясплатны. Уваход у музей платны. Прэйскурант даступны на сайце ў раздзеле «Наведвальнікам».

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна з дапамогай аўдыягіда. Мовы: беларуская, руская, англійская, нямецкая, польская, кітайская (паслуга аўдыягіда прадастаўляецца толькі паўналетнім асобам пасля запаўнення згоды на прадастаўленне персанальных дадзеных з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, нумара тэлефона. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца ў пункце 4.8 у Правілах наведвання ўстановы «Музей» Замкавы комплекс «Мір»).

Увага! Прытрымліваючыся рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, у мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі СOVID-19, наведвальнікам, жадаючым замовіць экскурсію, неабходна быць у масках для твару. Падчас экскурсіі абавязкова знаходзіцца на дыстанцыі не менш 1–1,5 метра адзін ад аднаго і не здымаць медыцынскую маску! Давайце будзем максімальна адказнымі і беражлівымі ў адносінах адзін да аднаго. Дзякуй за разуменне!

Увага! Музей рэкамендуе пры наведванні экспазіцый абарончых вежаў Мірскага замка звярнуць увагу на складанасці, якія могуць узнікнуць пры перамяшчэнні з яруса на ярус з-за вышыні аўтэнтычных прыступак.

Экскурсіі ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» маюць права праводзіць толькі штатныя экскурсаводы і навуковыя супрацоўнікі музея.

З мэтай забеспячэння раўнапраўных умоў па браніраванню аглядных экскурсій, у Музеі праз афіцыйны сайт арганізаваны электронны запіс, які адкрываецца за 45 каляндарных дзён да плануемай даты наведвання (напрыклад, на 1 верасня электронны запіс будзе адкрыты 18 ліпеня ў 9.00).

 

                         TripAdvisor

Карта праезду

53°27'04.6''N 26 °28'22.4''E

53.451267, 26.472894

Санітарные гадзіны

З 9:00 да 13:00
30 студзеня 2025 г. (чацвер)
27 лютага 2025 г. (чацвер)
20 сакавіка 2025 г. (чацвер)
З 16:00 да 18:00
24 красавіка 2025 г. (чацвер)

Льготныя днi

29 студзеня 2025 г. (серада)
26 лютага 2025 г. (серада)
26 сакавіка 2025 г. (серада)
30 красавіка 2025 г. (серада)
Кошт квіткоў у льготны дзень:
для дарослага – 8.00 бел.руб.
для школьнікаў і студэнтаў  5.00 бел.руб.