Музейныя майстар-класы

«МОВА КАХАННЯ: ВЕЕР, МУШКІ І КВЕТКІ»

У наведвальнікаў музея «Замкавы комплекс «Мір» з’явілася магчымасць трапіць на майстар-клас «Мова кахання: веер, мушкі і кветкі». Ён прысвечаны жэстам і знакам, якія дамы падавалі кавалерам на свецкіх мерапрыемствах з дапамогай веера, мушак і кветак.

Падчас майстар-класа можна даведацца не толькі шмат цікавага аб правілах выкарыстання ў бальным этыкеце мовы веера, мушак і кветак у канцы XVIII– XIX стст., але і скласці рамантычны, сяброўскі, прывітальны букеты, а таксама згуляць у гульню «Тру-мадам» і атрымаць прадказанне або параду.

Майстар-клас праводзіцца з аўторка па пятніцу па папярэднім запісе.

Даведкі і заказ па тэлефонах: 8 (01596) 36270; 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36232.

Працягласць – 45 хвілін.

Група да 25 чалавек.

Кошт: 50 бел.руб. (пры наяўнасці ўваходных білетаў у музей).

 

ТАНЦАВАЛЬНЫ МАЙСТАР-КЛАС АД КНЯЗЯ І КНЯГІНІ

У Партрэтнай зале Мірскага замка князь і княгіня навучаць танчыць «Менуэт».

Гэта цырыманіяльны танец, які пабудаваны на мяккіх, элегантных і плаўных рухах рук і цела, дробных кроках. Гэты танец выдатна дазволіць прадэманстраваць прыгажосць і вытанчанасць манер.

Майстар-клас (дадатковая паслуга пры замове агляднай экскурсіі) праводзіцца з аўторка па пятніцу па папярэднім запісе.

Даведкі і заказ па тэлефонах: 8 (01596) 36270; 8 (01596) 36290.

Група не больш за 25 чалавек.

Кошт: 40 бел.руб. (пры наяўнасці ўваходных білетаў у музей).

 

ТАНЦАВАЛЬНЫ МАЙСТАР-КЛАС «АД ПАЛАНЕЗА ДА МЕНУЭТА»

У Партрэтнай зале Мірскага замка князь і княгіня навучаць танчыць «Паланэз» і «Менуэт».

«Паланэз» – урачысты танец-шэсце. Менавіта з яго пачынаўся любы баль. «Паланэз» падабаецца за павольнасць і плаўнасць рухаў.

«Менуэт» – цырыманіяльны танец, які пабудаваны на мяккіх, элегантных і плаўных рухах рук і цела, дробных кроках. Гэты танец выдатна дазволіць прадэманстраваць прыгажосць і вытанчанасць манер.

Майстар-клас (дадатковая паслуга пры замове агляднай экскурсіі) праводзіцца з аўторка па пятніцу па папярэднім запісе.

Даведкі і заказ па тэлефонах: 8 (01596) 36270; 8 (01596) 36290.

Група не больш за 25 чалавек.

Кошт: 70 бел.руб. (пры наяўнасці ўваходных білетаў у музей).