
Па выніках рашэння нарады аб пытаннях гнуткага графіка работы музейных устаноў, якое 14 студзеня 2025 года адбылося ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, 26 лютага 2025 года ў вялікай канферэнц-зале Мірскага замка адбыўся круглы стол на тэму «Музей і тураператар: практыкі ўзаемадзеяння». Гэта падзея сабрала прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама вядучых тураператараў краіны, якія працуюць у сферы ўязнога турызму.