СЯМЕЙНЫ КВЭСТ
«АРХІТЭКТУРНЫЯ ГАЛАВАЛОМКІ МІРСКАГА ЗАМКА»
Існуе легенда, што Мірскі замак пабудавалі па – майстэрску валодалі сваім рамяством муляры, якія пасля аб’ядналіся ў рух-масонства. Сакрэты будаўніцтва Мірскага замка былі пакрытыя таямніцай да з’яўлення загадкавага наведвальніка ў музеі з масонскімі сімваламі, што вельмі насцярожыла музейных супрацоўнікаў. Перасоўваючыся па вежах, ён нешта вымяраў і запісваў.
Каманды павінны будуць прайсці па маршруце загадкавага госця, правесці расследаванне і даведацца, што ж ён вывучаў у вежах Мірскага замка.
Сямейныя групы не толькі займальна правядуць час, але і даведаюцца аб архітэктурных асаблівасцях Мірскага замка. А выканаўшы ўсе заданні, атрымаюць прыз, які аб’яднае ўсю сям’ю ў вольны час.
Кошт квітка для аднаго ўдзельніка – 6,00 бел.руб. (пры наяўнасці ўваходнага білета для наведвання экспазіцыі ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір»).
Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 2 да 20 чалавек (асобнымі камандамі з колькасцю гульцоў у кожнай ад 1 да 5 чалавек).
Праводзіцца з красавіка па кастрычнік уключна, па папярэднім запісе ва ўсе дні тыдня, за выключэннем панядзелка і нядзелі.
Вам спатрэбяцца тэлефон, інтэрнэт, сканер ў тэлефоне для QR кодаў.
Узрост 6+.
Даведкі і запіс па тэлефонах: 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36270 (з 9.00 да 18.00).