Фонды

Фонд музея «Замкавы комплекс «Мір» па стану на 1 студзеня 2024 г. налічвае 2487 адзінак асноўнага і 2694 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца шляхам набыцця прадметаў музейнага значэння (закупка), атрымання прадметаў у дар ад фізічных альбо юрыдычных асоб, а таксама падчас музейных экспедыцый, выканання копій па замове музея і г.д. Асноўны фонд размеркаваны паміж 16 калекцыямі, найбольш значныя з якіх «Прадметы інтэр’еру», «Прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва», «Нумізматыка», «Пісьмовыя крыніцы», «Археалогія», «Прадметы побыту», «Адзенне і аксэсуары».

Прадметы інтэр’еру, адна з найбагацейшых калекцый музея, якая ўключае прадметы вытанчанай мэблі ў стылі Людовіка XIV і скрыні з масіўнымі металічнымі пераплеценымі стужкамі, выкананымі майстрамі XVI–XIX стст., гасціныя гарнітуры ў стылі «нэаракако» і больш позняга часу «арт-дэко» і «мадэрн», а таксама рэдкія падсвечнікі і рамкі для фотаздымкаў.

 

Мэблевы гарнітур з 5 прадметаў; Заходняя Еўропа; кан. XIX – пач. XX стст.
 

Гасціны гарнітур з 5 прадметаў; Францыя; кан. XIX ст.
 

Касанэ (куфар); Францыя; XVII – пач. XVIII стст.
 

Стол у стылі Людовіка XIV; Францыя; 2-я пал. XIX ст.
 

Крэсла князя Міхаіла Святаполк-Мірскага; Хмель І.С .; 1934


Калекцыя археалогіі кафля XVI ст. і больш позняга часу, знойдзеная падчас правядзення археалагічных работ.

  

Кафля з раслінным арнаментам; Беларусь; кан. XVI – 1-я пал. XVII стст.
 

Кафля з паліхромным раслінным арнаментам; Беларусь; кан. XVI – 1-я пал. XVII стст.
 

Нумізматычная калекцыя старадаўнія манеты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (орты, грошы, паўгрошы, талеры, двудзенары, шэлягі, чворакі, траякі); а таксама заходнееўрапейскія манеты XVII–XVIII стст.


     

 

Збор старадрукаваных кніг у музейнай экспазіцыі прадстаўлена кніга «Цыцэрон»; Парыж; 1554 г. Між старонак старадаўняй кнігі ў скураной вокладцы, якая прадстаўляе прамовы славутага рымскага прамоўцы Цыцэрона, былі знойдзеныя некалькі пажоўклых лісткоў, якія на працягу 240 гадоў праляжалі ў гэтай кнізе і нейкім цудам захаваліся – канспекты Навагрудскіх студэнтаў XVII ст., якія зваліся тады «шкалярамі». Чарнілы не выцвілі, тэксты лёгка прачытаць запіс Езуіцкай бібліятэкі Навагрудка.

Разнастайнай па тэматыцы з’яўляецца калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: унікальныя ўзоры шпалернага мастацтва заходнееўрапейскіх майстроў, фрагменты паясоў Слуцкага тыпу 70–80-я гг. XVIII ст., кэса (шаўковая шпалера) кітайскіх майстроў правінцыі Хэнань, кітайская фарфоравая пластыка, шкатулкі, табакеркі.

Шпалера «Барацьба паміж Тэсеем і Таўрам перад Мінасам і Арыаднай»; апошн. чв. XVII ст.
 


Шпалера «Трыумф Готфрыда Булёнскага і здача Альтамора»; XVII ст.
  

Шпалера з выявай шматфігурнай жанравай сцэны з антычнай гісторыі; Фландрыя, Брусель; кан. XVI – пач. XVII ст.

 

  

Кітайская фарфоравая пластыка «Восем бессмяротных»; Дынастыя Цын (1644–1911).

У фондах музея ў калекцыі «Адзенне і аксэсуары» захоўваюцца рэдкія прадметы жаночага туалета, складныя вееры са слановай косці, французскія бальныя чаравічкі, цыліндр мужчынскі з чорнага шоўку фірмы «Georg Kraml & Sohn», французская сукенка вольнага крою з залацістымі карункамі.

  

Сукенка; Францыя; кан. XIX – пач. XX стст.

 

  

Пальчаткі жаночыя; 1-я пал. XIX ст.

Калекцыя «Прадметы побыту» прадстаўлена ўзорамі заходнееўрапейскага фарфору мэйсэнскай мануфактуры, прадметамі посуду, выкананымі на прыватных фарфоравых вытворчасцях братоў Карнілавых і братоў Кузняцовых, вырабамі з керамікі, прадметамі алавянага, меднага і срэбнага посуду.

 
 
Сервіз; Фарфоравы завод братоў Карнілавых; Расійская Імперыя; 1861–
1884 гг.
 

Чайна-кававы сервіз; Германія; 1880-я гг.

 

Пісьмовы набор; Расія; 1900–1910 гг.
 

Набор для лікёру ў пастаўцы; Францыя; 2-я пал. XIX ст.

 

Медны посуд; пач. ХХ ст.

Камплектаванне музейных фондаў

Прадметы, якія валодаюць пэўнымі каштоўнаснымі характарыстыкамі, ператвараюцца ў музейныя прадметы, і гэта адбываецца ў выніку ажыццяўлення музеем аднаго з асноўных відаў сваёй дзейнасці – камплектавання музейных фондаў.

Камплектаванне музейнага фонду ўяўляе сабой мэтанакіраваны, планавы працэс, які ўключае некалькі крытэраў.

У адпаведнасці з Кодэксам аб культуры Рэспублікі Беларусь камплектаванне ажыццяўляецца шляхам:

  • набыцця прадметаў музейнага значэння;

  • атрыманнем прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай дапамогі), ахвяраванняў;

  • абмену ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі;

  • выяўлення прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці, у тым ліку археалагічных даследаванняў;

  • стварэння страхавых копій музейных прадметаў;

  • іншымі спосабамі, якія не супярэчаць актам заканадаўства.

Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» праводзіць працу, накіраваную на папаўненне фондаў і ўдасканаленне музейнай экспазіцыі. Канцэпцыя навукова-фондавай работы вызначае комплекс мерапрыемстваў, якія плануецца праводзіць у мэтах камплектавання і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з профілем музея і праграмай камплектавання.