Інфармацыя пра комплекс
Замкавы комплекс «Мір» - унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі. У 2000 годзе Мірскі замак быў уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
У архітэктурным ансамблі Міра прадстаўлены замак-музей XVI-XX стагоддзяў з 39 паўнавартаснымі экспазіцыямі, земляныя валы, маляўнічыя паркі і сажалка, капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх.
Комплекс «Мір» - гэта аб'ект з добра развітой інфраструктурай: два канферэнц-залы для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, гатэль на 15 нумароў, рэстаран з стравамі старадаўняй кухні, сувенірная крама з вырабамі беларускіх майстроў.
Разам з традыцыйнымі экскурсіямі, музей прадастаўляе і тэатралізаваныя, а цырымонія «Вяселле ў Мірскім замку» зробіць шчаслівы дзень у вашым жыцці незабыўным.
На канцэртных пляцоўках Міра традыцыйна праводзяцца музычныя і рыцарскія фэсты, а таксама фестывалі мастацтваў і рамеснай творчасці.
У гэтым годзе комплекс наведала больш за 200 тысяч турыстаў.
Запрашаем вас на экскурсію ў Мір! Дзверы Мірскага замка заўсёды адчынены для тых, хто шукае яркіх уражанняў ад зносін з жывой гісторыяй Беларусі!