Тэматычныя экскурсіі
Тэматычная экскурсія
«Уладальнікі Мірскага замка»
Падчас экскурсіі па другім паверсе Паўночнага корпуса наведвальнікі пазнаёмяцца з этапамі будаўніцтва Мірскага замка, даведаюцца пра яго ўладальнікаў: прадстаўнікоў роду Іллінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Святаполк-Мірскіх.

Працягласць: 45 хвілін.
Група не больш за 25 чалавек.
Кошт: 30 бел.руб.
Тэматычная экскурсія
«Абарончыя асаблівасці Мірскага замка»
Падчас экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з этапамі будаўніцтва Мірскага замка і абарончымі магчымасцямі Мірскага замка. Экскурсія па экспазіцыям Паўднёва-заходняй і Уязной вежаў дазволіць вывучыць сістэму планіроўкі і арганізацыі бою на ўсіх ярусах. Спусціўшыся ў турэмны падвал, наведвальнікі змогуць прадставіць, у якіх умовах знаходзіліся вязні, якія адбывалі пакаранні.




Працягласць: 45 хвілін.
Група не больш за 10 чалавек.
Кошт: 30 бел.руб.
Тэматычная экскурсія «Архітэктурныя аб'екты замкавага комплексу»
Слухачоў чакае займальны аповяд пра асноўныя архітэктурныя аб’екты комплексу: Мірскі замак і царкву-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх. Ва ўнутраным дворыку наведвальнікі пазнаёмяцца з этапамі будаўніцтва Мірскага замка і даведаюцца пра яго ўладальнікаў. Экскурсія па экспазіцыях Паўднёва-заходняй вежы дазволіць вывучыць сістэму планіроўкі і арганізацыі бою. Спусціўшыся ў турэмны падвал, наведвальнікі змогуць прадставіць, у якіх умовах знаходзіліся вязні, якія адбывалі пакаранні. Заключным аб’ектам паказу стане царква-пахавальня апошніх уладальнікаў замка, размешчаная на тэрыторыі англійскага пейзажнага парку.

Працягласць: 70 хвілін.
Група не больш за 25 челавек.
Кошт: 40 бел.руб.
Тэматычная экскурсія
«Войны XX стагоддзя. Гета ў Мірскім замку»
Падчас экскурсіі па экспазіцыях Паўночна-ўсходняй вежы можна даведацца пра тое, што адбывалася ў мястэчку Мір у гады дзвюх сусветных войнаў, а таксама пра трагедыю яўрэйскага насельніцтва ў гады Халакосту.



Працягласць: 45 хвілін.
Група не больш за 10 чалавек.
Кошт: 20 бел.руб.
Экскурсія «Прагулка вакол замка»
Экскурсія «Прагулка вакол замка» – гэта добрая магчымасць даведацца пра архітэктурныя і прыродныя аб’екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі музея і даведацца:
– чаму Мірскі замак быў уключаны ў Спіс аб’ектаў Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА;
– у чым асаблівасць бастыённай сістэмы, створанай у канцы XVI ст. і якія часткі яе захаваліся да цяперашняга часу;
– як адбывалася фарміраванне сядзібы ў маёнтку «Замір’е» у канцы XIX – пачатку XX ст.;
– аб відавым складзе парка «Мір», які з’яўляецца батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Дадзеная экскурсія разлічана на шырокае кола слухачоў. Праводзіцца з красавіка па кастрычнік уключна.





Працягласць: 70 хвілін.
Група не больш за 25 чалавек.
Кошт: 35 бел.руб.
Тэматычная экскурсія «Мірскі замак: гісторыя і архітэктура»
Падчас экскурсіі наведвальнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі архітэктуры Мірскага замка і даведаюцца аб яго шматфункцыянальнасці, прагуляюцца па аўтэнтычных лесвіцах абарончых веж і баявой галерэі. У Паўночным корпусе больш дэталёва даведаюцца аб жыцці ўладальнікаў замка на працягу стагоддзяў.



Працягласць: 90 хвілін.
Група не больш за 25 чалавек.
Кошт: 50 бел.руб.
Тэматычная экскурсія для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і сямейных груп
«Падарожжа ў часе» (Паўночны корпус Мірскага замка)
Займальнае пагружэнне ў мінулае, падчас якога дзеці, разважаючы, фантазіруючы, выяўляючы творчыя здольнасці, могуць зрабіць для сябе мноства вялікіх і малых адкрыццяў. Незабыўныя ўражанні яны атрымаюць, пачуўшы дыялог будаўнікоў Мірскага замка, які «захавалі» 500-гадовыя сцены, і дыялог кухмістара і кухаркі, падчас якога раскрываюцца сакрэты прыгатавання некаторых прысмакаў для дзяцей у тыя далёкія часы. «Гукі і галасы з мінулага» дапамогуць з лёгкасцю пагрузіцца ў свет музыкі праз даўно забытыя мелодыі, навучыцца адрозніваць па гуку такія музычныя інструменты, як дуда, лютня, віёла ды гамба і спінет. Таксама прадастаўляецца магчымасць развучыць адзін з сярэднявечных танцаў пад назвай «Маразуля».
Працягласць: 70 хвілін.
Група не больш за 20 чалавек.
Кошт: 45 бел.руб.