Мецэнаты музея
Мецэнаты музея
Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» выказвае шчырую падзяку ўсім мецэнатам за ўнёсак у фарміраванне музейных фондаў і з удзячнасцю адзначае іх імёны:
1. Акапян Вадзім Мікалаевіч
Старшыня Рэспубліканскага фонду «Халакост», дырэктар «Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі» Акапян Вадзім Мікалаевіч у 2015 г. перадаў у дар музею элементы яўрэйскага малітоўнага адзення (тфілін, талес, сумка для захоўвання талеса), падсвечнікі ХХ ст., а таксама памятны знак Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса.
2. Ануфранка Аляксандр Пятровіч
У 2015 г. перадаў у дар кнігі Duc de la Force «La vie amoureuse de la Grande Mademoisele» і Francis Carco «L Homme de Minuit» (Францыя, Парыж, 1938 г.), а таксама калекцыю гузікаў XVII–XVIII ст.
3. Балабановіч Уладзімір Уладзіміравіч
У 2011 г. перадаў у дар музею матрыцу пячаткі з гербам «Корчак», якім карысталіся Іллінічы – заснавальнікі Мірскага замка. На пячатцы выразна бачны герб: на картушы тры бэлькі, даўжыня якіх памяншаецца зверху ўніз, над картушам – ініцыялы, дзве лацінскія літары: «І[erzy] І[linicz]». Па сваіх асаблівасцях матрыца датуецца першай паловай XVI ст. і, на думку даследчыкаў, належала ўладальніку Мірскага замка Юрыю Іванавічу Ільінічу.
4. Балыка Андрэй Валер’евіч
31 студзеня 2017 г. у Партрэтнай зале Мірскага замка адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы арыгінальнага мэблевага гарнітура канца XIX ст. Канапа і два крэслы працы французскіх майстроў былі падораны літоўскім бізнесмэнам беларускага паходжання Андрэем Валер’евіч Балыкам. Гэта не першы падарунак, які калекцыянер перадаў музею. Так ў 2014 г. Залу палявання Мірскага палаца ўпрыгожыла рарытэтная мэбля ХІХ ст. з аўтэнтычным габеленам. Тады калекцыянер атрымаў званне Ганаровага мецэната ад Міністэрства культуры Беларусі.
5. Гілеп Уладзімір Аляксандравіч
Унікальны «Грыфон» быў перададзены ў дар музею 2 лістапада 2017 г. старшынёй Беларускага фонду культуры У.А. Гілепам. Грыфон быў знойдзены ў 1982 г. на тэрыторыі замка. Па папярэдніх дадзеных, гэтая фігура магла быць элементам дэкору.
6. Доўгі Валерый Мікалаевіч
Старшыня мастацкага аб’яднання «Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. XXI стагоддзе. (Санкт-Пецярбург)» Валерый Мікалаевіч Доўгі ў 2017 г. перадаў у дар музею карціну М. Леўшына «Чэрвень. Вечар» (Расія, 2005 г.)
7. Мартынаў Сяргей Мікалаевіч
12 чэрвеня 2018 г. Мартынаў Сяргей Мікалаевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 2003–2012 гг., у Партрэтнай зале Мірскага замка ўрачыста перадаў у дар музею арыгінальны прадмет – падсвечнік XIX ст. Экспанат заняў годнае месца ў экспазіцыі «Бібліятэка князя Міхаіла Святаполк-Мірскага».
8. Несцяронак Андрэй Андрэевіч
Беларускі калекцыянер перадаў у навукова-дапаможны фонд музея дзве кальчугі і падкальчужны шлем, келіх (Заходняя Еўропа, пач. ХХ ст.), у калекцыю «Адзенне і аксэсуары» – веер «brise» (Расія, пач. ХХ ст.), калекцыя механізмаў папоўнілася замком з ключамі, калекцыя нумізматыкі – срэбнай манетай «Помнікі архітэктуры Беларусі. Нясвіж. Фарны Касцёл» у футарале. У дарунак была перададзена таксама квітанцыя кн. М.Л. Гагенлоэ (Расійская імперыя, ХІХ ст.).
9. Нісімаў Артур Аляксандравіч
Артур Нісімаў перадаў музею 10 малюнкаў вугалем па фатаграфіях і 17 малюнкаў каляровымі алоўкамі (серыя невядомага габрэйскага мастака пачатку ХХ ст.). Малюнкі на бытавую і жанравую тэматыку перадаюць дух габрэйскага мястэчка. А. Нісімаў збіраў эскізы і малюнкі малавядомых габрэйскіх мастакоў 1-й пал. ХХ ст. Па іх мастачка з г. Чарапавец Ларыса Селязнёва зрабіла копіі.
Падораныя экспанаты дапаўняюць экспазіцыю «Гета ў Мірскім замку», раздзел «Разбураны Мір. Габрэйская рэлігійная і культурная цывілізацыя ў Міры ў даваенны перыяд».
10. Русецкі Валерый Аляксандравіч
Мастак перадаў у дар музею пано і карціну «Мірскі замак», выкананыя ў тэхніцы маркетры, а таксама карціны «Царква ў в. Турэц» і «Царква ў в. Ярэмічы».
11. Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч
Вядомы беларускі скульптар, прафесар, загадчык кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2013 г. падарыў музею драўляны разьбяны крыж пачатку ХХ ст. (Заходняя Беларусь).
12. Сурмачэўскі Ігар Вячаслававіч
Мінскі калекцыянер за гады супрацоўніцтва з музеем перадаў у дар кнігі, гравюры XVIII–XIX ст., сталовыя прыборы, а таксама фішкі для гульні ў покер (Польшча, 1912 г.), ігральныя карты (Германія, пач. ХХ ст.), кій для шпацыраў (1903 г.), копіі плакетак з выявамі прынцэсы Луізы Прускай і яе сына Багуслава Фрэдэрыка Радзівіла (Германія, 1970-я гг.).
13. Хмяльніцкі Яўген Мікалаевіч
Беларускі калекцыянер перадаў у дар музею Вітрыну (Італія (?), кан. XVIII – пач. XIX ст.ст.), статуэтку «Хлопчык з казой» (Заходняя Еўропа, 1-я пал. XIX ст.) і два кашпо (Заходняя Еўропа, 1-я пал. XX ст.).
14. Яротаў Аляксей Яўгенавіч
У 2014 г. кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій геаграфічнага факультэта БДУ Аляксей Яўгенавіч Яротаў перадаў у музейны фонд Мірскага замка дзве чарніліцы, прэс-пап’е і падстаўку з пісьмовага набору (Расія, кан. ХІХ – пач. ХХ ст.), а таксама палкавы знак Свіяжскага палка (Германія, 1914 г.).
15. Яцукевіч Лідзія Іванаўна
Мастачка Лідзія Яцукевіч 21 красавіка 2017 г. ва ўрачыстай абстаноўцы Вясновага балю ў Мірскім замку перадала ў дар выкананую ёю копію партрэта княгіні Стэфаніі Радзівіл.
Музей шануе сваіх мецэнатаў і дзякуе за асабісты ўнёсак у захаванне культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Андрэева Валянціна Васільеўна
Арзуманян Анаіт Самвэлаўна
Бабіцкі Ігар Міхайлавіч
Банцэвіч Уладзімір Мікалаевіч
Бенен-Бржажкоўскі Антоній
Бокша Барыс Цімафеевіч
Бубноўскі Марыя Іванаўна
Волчак Васіль Іванавіч
Вячаславава Любоў
Івашынцава Вольга Аляксандраўна
Ісакава Валянціна Васільеўна
Кемеш Ганна Іванаўна
Кавалевіч Наталля Аляксандраўна
Камісаранка Леанід Яфімавіч
Краснаслова Антаніна Аляксандраўна
Крэнь Юрый Віктаравіч
Лазарэвіч Ігар Рамановіч
Ложачнік Ігар Мікалаевіч
Лойка Сафія Казіміраўна
Манкевіч Дзмітрый Міхайлавіч
Мацей Радзівіл
Мемус Аляксандр Іосіфавіч
Мяхейцаў Руслан Аляксандравіч
Мшар Дзмітрый Георгіевіч
Машчук Таццяна Мікалаеўна
Нячай Генадзь Іванавіч
Нісімаў Артур Аляксандравіч
Нішчык Лілія Яўгенаўна
Новік Раіса Леанідаўна
Навіцкая Вольга Васільеўна
Нудноў Міхаіл Міхайлавіч
Атцэцкая Наталля Леанідаўна
Петрыман Канстанцін Леанардавіч
Папко Вольга Мікалаеўна
Сакель Віктар Яновіч
Сакель Вольга Фёдараўна
Сянькова Антаніна Георгіеўна
Салагуб Уладзімір Міхайлавіч
Стэльмах Іван Францавіч
Сутайдзь Вадзім Вадзімавіч
Татур Вольга Вячаславаўна
Угрыновіч Вольга Уладзіміраўна
Ханна Бар Он
Шанталь Шырак
Шталенкоў Ілья Мікалаевіч
Шункевіч Сафія Аляксандраўна
Элішава Хемкер