Экспазіцыя

Трэці паверх

ПАРТРЭТНАЯ ЗАЛА. 

Партрэтная зала выконвала рэпрэзентатыўныя (парадна-прадстаўнічыя) функцыі ў Мірскім замку. Выявы продкаў і саміх уладальнікаў замка адлюстроўвалі гісторыю сям’і «ў асобах», сведчылі пра старажытнасць роду Радзівілаў, яго рыцарскую і ваенную славу, удзел у дзяржаўным будаўніцтве, падкрэслівалі высокую арыстакратычную годнасць магнатаў...

СТАЛОВАЯ ІЗБА. 

Асноўнае параднае памяшканне палаца эпохі Рэнесансу. Зала была рэканструявана на перыяд канца XVI – сярэдзіны XVII ст. Згодна з дакументальнымі крыніцамі і аналагамі таго часу. «Сталовая ізба» займала цэнтральнае месца ў планіроўцы палаца і часта мела асобны ўваход. Адрознівалася значнымі памерамі, наяўнасцю вялікай кафлянай печы з гербавай сімволікай, верхнім асвятленнем (люстрай)...

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 

Магнацкі лад жыцця ВКЛ падпарадкаваўся сярэднявечным саслоўным нормам шляхецкай этыкі, ідэалам рыцарства. Замак быў cімвалам велічы магната. Героем XVI ст. быў мужны, непераборлівы ў побытавых стасунках, просты і шчыры, адданы Айчыне воін-шляхціц. Але ў наступным стагоддзі на паступовыя змены мясцовага ладу жыцця беларускай заможнай шляхты і магнацтва паўплывала заходнееўрапейская мода, пераважна французская...

ПАЛЯВАННЕ ЦІ ЛОВЫ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ 

У часы росквіту Мірскага замка паляванне было адной з найважнейшых форм свецкага жыцця, вытанчанай забаўкай багатых людзей, змаганнем у сіле, трапнасці, вынослівасці. У тыя гады, калі не было вайны, шляхта прысвячала значную частку вольнага часу паляванню. А калі гэты занятак быў не па душы? І тады прадстаўнікі шляхты рэдка вырашаліся ісці супраць правілаў..

Другі паверх

ПЕРШЫЯ ЎЛАДАЛЬНІКІ МІРА – ІЛЛІНІЧЫ

Першае пісьмовае згадванне мястэчка Мір звязана з вайной. У другой палове XIV ст. рыцары Тэўтонскага ордэна часта здзяйснялі спусташальныя набегі на беларускія землі. Адзін з іх датуецца 1395 годам. Тады ў ліку іншых паселішчаў крыжакі разбурылі Мір. У тым жа годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт перадаў Мір ва ўладанне свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу. Той падараваў мястэчка аднаму са сваіх набліжаных – Сеньку Гедыголдавічу. Гэта адбылося ў 1434 годзе...
Захавалася вельмі мала артэфактаў, якія адносяцца да перыяду першых уладальнікаў замка – Іллінічаў. Аднак ў 2011 г. у Міры на прысядзібнай тэрыторыі аднаго з мясцовых жыхароў была знойдзена металічная матрыца пячаткі. На ёй выразна відаць герб: на картушы тры ўрубы, даўжыня якіх змяншаецца зверху ўніз, над картушом – ініцыялы, дзве лацінскія літары: “І[erzy] І[linicz]”. Па сваіх асаблівасцях матрыца датуецца першай паловай XVI ст. і, па меркаванні даследчыкаў, належала ўладальніку Мірскага замка Юрыю Іванавічу Іллінічу.

УЛАДАЛЬНІКІ ЗАМКА – КНЯЗІ РАДЗІВІЛЫ

У 1569 годзе, паводле завяшчання апошняга з роду Ільінічаў – Юрыя, Мірскі замак перайшоў да Мікалая Крыштофа Радзівіла (па мянушцы Сіротка). Прадстаўнікі гэтай сям’і на працягу стагоддзяў займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, адыгрывалі вядучую ролю ў жыцці краіны. У 1582–1583 гадах Мікалай Крыштоф Радзівіл жыў у Італіі, затым адправіўся паломнікам на Святую Зямлю, наведаў Крыт, Кіпр, Сірыю, Палесціну, Егіпет...

УЛАДАЛЬНІКІ МІРСКАГА ЗАМКА – ВІТГЕНШТЭЙНЫ

У 1828 годзе многія свецкія дамы Санкт-Пецярбурга выпрабавалі расчараванне, даведаўшыся, што звязаў сябе вузамі шлюбу адзін з самых зайздросных жаніхоў сталіцы – ад’ютант імператара Людвіг Вітгенштэйн. Яго жонкай стала 19-гадовая Стэфанія – адзіная законная спадчынніца згаслай галіны «нясвіжскіх» Радзівілаў. Пасагам нявесты былі велізарныя ўладанні Радзівілаў у Беларусі – каля 1,3 млн. дзесяцін зямлі, да 120 тысяч прыгонных сялян...

СЕНЦЫ

Памяшканне, якое аб’ядноўвала іншыя часткі будынка з выхадам. Сенцы аддзялялі жылую частку палаца ад параднай і давалі пачатак анфіладзе пакояў. Яны маглі выкарыстоўвацца для адпачынку слуг гасцей, якія прыязджалі. Як правіла, у іх выводзіліся коміны і топкі з усіх суседніх памяшканняў, што рабіла сенцы адным з самых цёплых месцаў. Самі печы маглі быць злучаны з камінам для лепшага асвятлення прасторы. Афармленне і мэбля былі простымі. Каля печы, або ўздоўж сцен ставіліся лавы і скрыні...

ГАСЦЁЎНЯ КНЯЗЁЎ СВЯТАПОЛК-МІРСКІХ

Князь прыстасаваў для пражывання чатыры вежы і частку Паўночнага корпуса, якая выходзіла вокнамі на штучны стаў. Пакоі замка захоўвалі свой натуральны выгляд. Інтэр’еры, вядомыя па малюнках, спраектаваў варшаўскі кансерватар Тэадор Буршэ. Захаваліся фотаздымкі інтэр’ераў замкавых пакояў пры Святаполк-Мірскім. Пакоі ўражваюць прастатой і сціпласцю – князь хацеў максімальна захаваць атмасферу старажытнага замка і адначасова мець навінкі ХХ стагоддзя – электрычнасць, кацельную, тэлефонную сувязь...

БІБЛІЯТЭКА КНЯЗЯ МІХАІЛА СВЯТАПОЛК-МІРСКАГА

Бібліятэка – неад’емная частка палаца ці замка. У бібліятэцы захоўваліся не толькі кнігі некалькіх пакаленняў продкаў, але і сямейныя архіўныя матэрыялы, старажытныя гравюры і карты, сучасныя часопісы і газеты. Маецца адзіная дакументальная крыніца – фотаздымак 1930-х гадоў, на якім князь М.М. Святаполк-Мірскі паказаны за чытаннем за круглым сталом з лямпай, магчыма, у інтэр’еры бібліятэкі. У экспазіцыі рэканструяваны інтэр’ер замкавай бібліятэкі 1930-х гадоў...

КАБІНЕТ УЛАДАЛЬНІКА ЗАМКА КНЯЗЯ МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА СВЯТАПОЛК-МІРСКАГА

Кабінет знаходзіўся ва Усходнім корпусе замка. Абсталяванне вядома па ўспамінах сучаснікаў і некалькіх фотаздымках. Князя Міхаіла Мікалаевіча сваякі лічылі «самым бліскучым» з усіх пяці сыноў Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага. У маладосці бліскучы дэндзі, ваенны і дыпламат, знаёмы з дзеячамі сусветнай палітыкі, атэіст і паліглот (ён ведаў арабскую і кітайскую, французскую і англійскую мовы, а наогул чытаў на больш чым на дзесяці замежных мовах)...

Падвал

«ПІЎНІЦА».

У падзямеллі за надзейнымі замкамі захоўваліся алкагольныя напоі, годныя княжацкага стала. Тут заўсёды панаваў паўзмрок. Шэрагамі ўздоўж сцен на спецыяльным памосце ляжалі цяжкія бочкі, у мільготкім святле падвесных ліхтароў матава паблісквалі бутэлькі. Грубы масіўны стол не заўсёды пуставаў. Здаралася, яго засцілалі карункавым абрусам, вытанчана сервіравалі...

КАМОРА. ВАЖНІЦА. РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАМЯШКАННЯ XVII–XVIII стст.

У гады ваенных ліхалеццяў колькасць жыхароў Мірскага замка павялічвалася. Да гаспадароў і іх слуг далучаўся значны воінскі гарнізон. Толькі сытыя і здаровыя салдаты маглі эфектыўна адбіваць варожыя напады, таму ў цяжкія часы бяспека замка напрамую залежала ад нарыхтаваных тут запасаў харчавання. Для еўрапейскіх замкаў у XVII стагоддзі «стандартным» лічыўся запас прадуктаў, разлічаны на тры гады бесперапыннай аблогі. У Міры таксама прытрымліваліся гэтага правіла...

ГАСПАДАРЧЫЯ ПРЫЛАДЫ. РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАМЯШКАННЯ ДЛЯ АПРАЦОЎКІ ПРАДУКТАЎ

Грандыёзныя балі і пышныя прыёмы, сакалінае паляванне і рыцарскія паядынкі, феерверкі... Жыццё ў сярэднявечным замку праз сотні гадоў здаецца яркім і захапляльным. Уяўленне гэтае не зусім дакладнае. Шматлікія гістарычныя раманы і фільмы абыходзяць бокам важную частку старадаўняй рэальнасці – паўсядзённы побыт «звычайнага чалавека». У кожнай феадальнай сядзібе, у кожным замку былі памяшканні, прызначаныя для гаспадарчых патрэб...

КУХОННАЯ ІЗБА

У інвентары Мірскага замка за 1688 год згадваецца «ізба» белая кухонная каменная». Так называлася сталовая для тых, хто працаваў у замку. На баль, на банкет або на паляванне ў Мір з’язджаліся шматлікія госці са сваімі слугамі. У такія часы ў «кухоннай ізбе» было шмат народу; у ёй пастаянна хтосьці снедаў, абедаў ці вячэраў...

Гета

ГЕТА Ў МІРСКІМ ЗАМКУ

На працягу стагоддзяў яўрэі складалі значную частку насельніцтва Міра; іх абшчына мела ўласную юрысдыкцыю. Яна займалася пытаннямі рэлігіі, гандлю, падаткаабкладання, медыцыны, сямейнага побыту, грамадскай маралі. У 1677 годзе ў мястэчку налічвалася 109 гандлёвых устаноў, большасць з якіх належалі купцам-яўрэям. Дзякуючы прамым пастаўкам тавараў з многіх еўрапейскіх краін, крамы Міра былі ў ліку лепшых на беларускіх землях (нават увайшлі ў прымаўку)...

Паўднёва-заходняя вежа

МАСТАЦКАЕ АФАРМЛЕННЕ ПЯЧЭЙ І КАМІНАЎ

На Беларусі з яе халодным кліматам кафляныя печы атрымалі шырокае распаўсюджванне з першых дзесяцігоддзяў ХІV ст. Першапачаткова кафляныя печы з’явіліся ў жыллі магнатаў і ў вялікакняжацкіх замках. З 1568 г. гаспадарамі замка сталі князі Радзівілы. У канцы XVI – пачатку XVII ст. яны дабудоўваюць замак: узводзяць трохпавярховы палац і розныя гаспадарчыя і службовыя памяшканні. Пісьмовыя крыніцы XVII ст. сведчаць пра багатае ўбранне палаца, які ацяплялі каміны і шыкоўныя печы, аздобленыя паліхромнай кафляй...

ГІСТАРЫЯГРАФІЧНЫЯ І АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ МІРСКАГА ЗАМКА

Першыя гістарыяграфічныя апісанні замка датуюцца XVI—XVII стст., калі розныя падарожнікі, праязджаючы праз Мір, запісвалі свае ўражанні ў дарожныя нататнікі. У кнізе Ф. Сабешчанскага (Варшава, 1849 г.) разам з малюнкам замка з’явілася і першае яго апісанне як помніка архітэктуры....

ЗБРАЁЎНЯ

Асоба воіна – абаронца краіны – знакавы вобраз беларускай гісторыі. Першая, а часам адзіная прымета воіна – зброя, без якой чалавека нельга было лічыць высокародным; ён лічыўся прасталюдзінам. На гэтым паверсе вежы дэманструецца збор ваеннага адзення і абарончых прыстасаванняў перыяду Вялікага княства Літоўскага з XV па XVIII ст.ст. Арыгінальных даспехаў і зброі гэтага перыяду ў Беларусі захавалася вельмі мала. У экспазіцыі прадстаўлены копіі старажытных кальчуг, даспехаў і іх дэталяў...

КАФЛЯ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Мастацтва беларускай кафлі развівалася на працягу XIV–XX стст. Можна вылучыць два галоўныя этапы яго развицця. На першым этапе, які ахоплівае XIV–XVстст., праходзілі пошукі аптымальнага варыянта формы кафлі, якая б забяспечыла найбольшы практычны і эстэтычны эфект. Самы старажытны тып мірскай кафлі знойдзены ў археалагічным слаі паселішча XV ст., якое існавала на месцы замка і было знішчана моцным пажарам на мяжы XV—XVI ст...

БУДАЎНІЧЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ МІРСКАГА ЗАМКА

Экспазіцыя размешчана ў арыгінальным інтэр’еры (акрамя брукоўкі падлогі і прыступак, адноўленых па узорах пачатку ХХ ст.) сутарэння Паўднёва-заходняй вежы пачатку XVI ст. У сярэднявеччы пры будаўніцтве асноўным матэрыялам была цэгла. З яе рабілі літаральна ўсё – сцены, скляпенні, падлогу, дэкаратыўныя дэталі і нават аконныя праёмы. Цэгла была мясцовая і яе выраблялі побач, у мястэчках на невялікіх заводах...