Тэматычная экскурсія з элементамі квэста

Тэматычная экскурсія з элементамі квэста для дваіх  «Інтрыгі Купідона»

Падчас незвычайнага падарожжа па экспазіцыях Паўночнага корпуса палаца вы даведаецеся пра рамантычныя гісторыі і лёс уладальнікаў Мірскага замка, пазнаёміцеся з «амурнымі» сюжэтамі на посудзе, шпалерах, бронзе і іншых музейных экспанатах. Кемлівыя і знаходлівыя атрымаюць незвычайныя сувеніры.

Выдатным завяршэннем экскурсіі можа стаць прапанова рукі і сэрца сваёй другой палове.

Жадаем прыемных эмоцый і ўражанняў!

Даведкі і заказ па тэлефонах: 8 (01596) 36270; 8 (01596) 36290; 8 (01596) 36232.

Працягласць экскурсіі – 90 хвілін.

Кошт экскурсіі для 2-х чалавек: 28 бел.руб.

 

Сямейная квэст-экскурсія «Легенды і паданні Мірскага замка»

Сямейная група павінна прайсці па маршруце разам з экскурсаводам. У пэўных залах удзельнікі атрымаюць канверт з заданнем (усяго 6 канвертаў), у якое неабходна ўнесці правільны адказ. Для ўскладнення задачы, каманда, знайшоўшы патрэбны прадмет, павінна разгадаць галаваломку. З кожным правільна выкананым заданнем удзельнікі будуць пазнаваць новую легенду ці сямейную гісторыю ўладальнікаў замка. Канчатковая мэта – сабраць усе легенды і паданні пра Мірскі замак.

Квэст-экскурсіі праводзяцца з аўторка па пятніцу па папярэднім запісе.

Працягласць правядзення квэст-экскурсіі – 90 хвілін.

Група ад 2 да 5 чалавек.

Кошт: 35 бел.руб.