Музейныя камунікатыўныя праграмы
Музейная камунікатыўная праграма «Табе, нашчадак, у добры дар…» па тэме «Будаўніцтва Мірскага замка вачамі архітэктара ў XVI стагоддзі» рэалізуецца у музеі Замкавы комплекс «Мір», а менавіта ў экспазіцыйных залах Паўднёва-заходняй вежы і ў двары замка.
У час правядзення занятку дзеці апісваюць Мірскі замак, атрымліваюць першаснае ўяўленне аб прафесіі архітэктара, даведваюцца, калі і чаму ў маршалка надворнага нарадзілася ідэя ўзвесці каменны будынак.
Асноўныя этапы ўзвядзення замка «паўстаюць» перад вачыма ўдзельнікаў падчас ролевай гульні. Праз дыялог паміж «памочнікамі» і «Галоўным майстрам», а таксама праз яго паводзіны, жэсты, змену інтанацыі ствараецца вобраз архітэктара пачатку XVI стагоддзя.
Дзеці на музейным занятку набываюць вопыт даследчай дзейнасці «аглядаючы» асноўны будаўнічы матэрыял, вымяраючы замак сажнем, локцем, пяддзю, выяўляючы архітэктурныя асаблівасці вежаў. Юным удзельнікам таксама даецца магчымасць «намаляваць» вобраз гаспадара замка – маршалка надворнага Вялікага Княства Літоўскага Юрыя Ільініча.
Занятак адрасаваны дзецям сярэдняга школьнага ўзросту і сямейным групам, праводзіцца з красавіка па кастрычнік уключна. Колькасць удзельнікаў да 10 чалавек у групе. Працягласць – 70 хвілін.
Замова занятку і ўваходных квіткоў на яго згодна папярэдняга запісу – тэл. 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36290.
Кошт занятку – 16.00 бел.руб.
Музейная камунікатыўная праграма «Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак!» па тэме «Святочная страва для князя па старадаўнім рэцэпце» рэалізуецца ў музеі «Замкавы комплекс «Мір», а менавіта ў рэканструяваных памяшканнях «Кухонная ізба», «Кладоўка-важніца», «Сені», «Сталовая ізба».
На музейным занятку дзеці, аглядаючы рэканструяваныя кухонныя памяшканні ў замку, здзяйсняюць вандроўку ў мінулае. Даследуючы рэцэпт «святочнай стравы» для князя, выконваюць практычныя заданні: здрабняюць прыправы, адмерваюць неабходную колькасць прадуктаў згодна з рэцэптам, успамінаюць пах прыпраў. Час ад часу дзеці ўдзельнічаюць у гульнях: «марское падарожжа», «прыдумай упрыгажэнне стравы», «выкажы пахвалу».
Праграма адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту (група да 10 чалавек). Працягласць занятка складае 70 хвілін.
Замова занятку і ўваходных квіткоў на яго згодна папярэдняга запісу – тэл. 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36290.
Кошт занятку – 16.00 бел.руб.
Музейна-адукацыйная праграма «Капрызы моды ракако» па тэме «Асаблівасці жаночага касцюма XVIII ст.» рэалізуецца ў музеі «Замкавы комплекс «Мір», а менавіта ў экспазіцыйных залах Паўночнага корпусу (трэці паверх).
Удзельнікаў занятку сустракае музейны педагог у гістарычным касцюме і расказвае аб модзе, якое моднае адзенне насілі жанчыны ў ХVIII ст., з якіх дэталей складалася сукенка і якія прадметы дапаўнялі жаночы касцюм.
Падчас занятку дзецям даецца магчымасць памераць некаторыя дэталі адзення. Юныя ўдзельнікі вывучаюць «мову веера», даведваюцца, як распаўсюджвалася мода ў ХVIII ст. У канцы занятка кожны атрымлівае заданне і эскіз жаночага касцюма.
Занятак разлічаны на навучэнцаў 5–8 класаў (група да 10 чалавек), працягласць – 70 хвілін.
Замова занятку і ўваходных квіткоў на яго згодна папярэдняга запісу – тэл. 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36290.
Кошт занятку – 16.00 бел.руб.
Для вучняў 5–7 класаў прапаноўваецца музейны камунікатыўны занятак «У абарону сваёй зямлі» па тэме «Арганізацыя войска і вайсковая справа ВКЛ у XVI ст.».
Падчас музейнага занятку дзеці даведваюцца аб складзе паспалітага рушэння – войска ВКЛ, а таксама пра пасады: гетмана і харунжага. Разважаюць над важнасцю харугвы (сцяга). Знаёмяцца з рознымі відамі засцерагальнага ўзбраення і зброяй.
На занятку дзеці фарміруюць з дапамогай выяў баявыя атрады; уяўляюць сябе ў ролі воінаў ВКЛ, утвараюць баявую адзінку – харугву, вучацца апранаць даспех, трымаць меч і шчыт; эксперыментуючы, вызначаюць розніцу гафрыраванага даспеха ад звычайнага.
Музейны занятак разлічаны для групы да 10 чалавек. Працягласць занятку – 70 хвілін.
Замова занятку і ўваходных квіткоў на яго згодна папярэдняга запісу – тэл. 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36290.
Кошт занятку – 16.00 бел.руб.
Музейная камунікатыўная праграма «Таямніцы кафляных «люстэркаў» па тэме «Печы з каробкавай кафлі XVI–XVII стст. у палацы кн. Радзівілаў» рэалізуецца ў музеі «Замкавы комплекс «Мір», а менавіта ў рэканструяваных залах «Сені» і «Сталовая ізба».
На занятку дзеці разглядаюць артэфакты XVI–XVII стст. – пячную каробкавую кафлю, знойдзеную падчас археалагічных раскопак у Мірскім замку. Вызначаюць яе матэрыял, форму, колер, з якіх асноўных частак яна складалася. Прымаюць непасрэдны ўдзел у стварэнні паменшаных копій ліцавых пласцін сцянной, паясковай, гзымсавай, карнізнай, каронкавай і геральдычнай кафляў. Даведваюцца пра спосабы яе аздаблення і практыкуюцца ў размалёўцы іх ліцавых пласцін. Разгадваюць закладзены ў дэкаратыўных рэльефах і колеры схаваны сэнс. Уявіўшы сябе майстрамі-печнікамі, прыдумваюць новую форму печы і збіраюць свой набор кафлі для яе.
Выкананне практычных заданняў развівае вобразнае мысленне ўдзельнікаў, актывізуе пазнавальную дзейнасць, стымулюе зацікаўленасць да гісторыі.
Праграма адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. Група да 10 чалавек. Працягласць занятку складае 70 хвілін.
Замова занятку і ўваходных квіткоў на яго па папярэдняму запісу – тэл. 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36290.
Кошт занятку – 23.50 бел.руб.
Пры замове пакета музейных заняткаў «Музей для дзяцей», які ўключае праграмы «Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак!», «Капрызы моды ракако» і «У абарону сваёй зямлі», для трох груп з агульнай колькасцю наведвальнікаў не больш за 40 чалавек, кошт складае 42.00 бел.руб.