Завяршэнне Восеньскага сезона канцэртаў

2022-11-05

Восеньскі сезон канцэртаў Белдзяржфілармоніі ў Мірскім замку, які ў гэтым годзе прайшоў у традыцыйным фармаце, завершаны.

24 верасня, 8 кастрычніка, 22 кастрычніка, 5 лістапада 2022 г. з 10.30 да 13.00 гадзін у Партрэтнай зале Мірскага замка для наведвальнікаў музея было арганізавана музычнае суправаджэнне экскурсій салістам канцэртна-гастрольнага аддзела Белдзяржфілармоніі Аляксандрам Музыкантавым (фартэпіяна). Выступы гэтага музыканта з вялікім поспехам праходзілі ў ЗША, Польшчы, Германіі, Швецыі, Швейцарыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, у тым ліку ў такіх вядомых залах як «Saal Cortot» у Парыжы, «Concert Noble» у Брусэлі, а таксама «Royal Albert Hall» і «Steinway Hall» у Лондане. Акрамя гэтага, піяніст рэгулярна выступае ў гарадах Беларусі з сольнымі канцэртамі.