XIV Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры

2021-05-30

29–30 мая 2021 г. у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» адбылася XIV Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры.

Спартакіяда праводзілася ў мэтах шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту, арганізацыі актыўнага адпачынку працоўных, далучэння іх да масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў, устанаўлення сяброўскіх сувязей паміж калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый сферы культуры.

Каманда музея «Замкавы комплекс «Мір» па выніках спаборніцтваў заваявала 2-ое агульнакаманднае месца (3-е месца па валейболе, 2-е месца па гіравым спорце)!

Віншуем каманду і жадаем ёй далейшых спартыўных перамог!