Візіт Міністра культуры і спорту Казахстана

2022-11-30

30 лістапада 2022 г. Міністр культуры і спорту Казахстана Даўрэн Абаеў наведаў Мірскі замак. Ён азнаёміўся з асноўнай музейнай экспазіцыяй, размешчанай у Паўночным корпусе палаца, і пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей, пажадаўшы музею росквіту.