Велабайкі.Квэст у Мірскім замку

2023-08-02

Здымкі перадачы "Велабайкі" ў фармаце квэста праходзілі сёння ў Мірскім замку, дзе ўдзельнікі спаборнічалі ў праходжанні выпрабаванняў на веласіпедах. Сярод зорных гасцей былі спявак і кампазітар Юрый Вашчук (Тэа), акцёр тэатра і кіно Дзмітрый Мухін, а таксама вядомыя беларускія блогеры Шура Рапей і Міша Вайс, якія смела прынялі выклік і паказалі сваё майстэрства кіравання "жалезнымі канямі".

Здымкі праходзілі весела і цікава, а ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый, нягледзячы на пераменлівае надвор'е. Падчас квэста яны даведаліся шмат цікавага пра Мірскі замак і гарадскі пасёлак Мір, а таксама нацешыліся прыгожымі відамі і прыродай.

Пасля праходжання ўсіх іспытаў удзельнікі атрымалі заслужаную ўзнагароду ад партнёраў праграмы. Здымкі шоу «Велабайкі. Квэст» на тэрыторыі замкавага комплексу «Мір» сталі сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў і стануць для гледачоў, якія змогуць убачыць выпуск у эфіры тэлеканале ТНТ International і на ютуб-канале веласіпеднага клуба «Мінск».