Вечар балета
2022-07-09
9 ліпеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр сабраў гледачоў на Вечар балета ў Мірскі замак.
Прыгожая традыцыя праводзіць Вечары балета, з магчымасцю змясціць у адзін канцэрт фрагменты шматлікіх балетных спектакляў і канцэртных мініяцюр, у Музычным тэатры з’явілася ўжо даўно. Гэта цудоўная магчымасць для новых гледачоў пачаць знаёмства з мастацтвам балета, а для знатакоў жанру – убачыць шэдэўры сусветнага балетнага рэпертуару.
У Мірскім замку былі прадстаўленыя розныя эпохі і стылі балетнага мастацтва: класічная харэаграфія і сучасныя пастаноўкі.